4-я армія (Аўстра-Венгрыя)
4-я а́рмія (ням.: k.u.k. 4. Armee) — воінскае аб’яднанне армейскага ўзроўню сухапутных сілаў Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны.
kaiserlich und königliche 4. Armee 4 Армія | |
---|---|
ням.: 4. Armee | |
Гады існавання | ліпень 1914 — сакавік 1918 |
Краіна | Аўстра-Венгрыя |
Тып | Пяхота |
Удзел у |
Гісторыя
правіцьБыла сфармавана напачатку жніўня 1914 года для вядзення вайны на Усходнім фронце супраць імператарскай арміі Расіі. Пасля мабілізацыі яна складалася з наступных часцей[1]:
Баявы расклад 4-й арміі ў жніўні 1914 года | ||
---|---|---|
Армія | Корпус | Дывізія |
4-я Армія | II Корпус | 4-я пяхотная дывізія |
25-я пяхотная дывізія | ||
13-я пяхотная дывізія Ландверу | ||
VI Корпус | 15-я пяхотная дывізія | |
27-я пяхотная дывізія | ||
39-я Ганведская пяхотная дывізія | ||
IX Корпус | 10-я пяхотная дывізія | |
26-я пяхотная дывізія Ландверу | ||
XVII Корпус | 19-я пяхотная дывізія | |
Асобныя | 6-я кавалерыйская дывізія | |
10-я кавалерыйская дывізія |
Камандуючыя
правіць- Генерал пяхоты Морыц фон Аўфенберг (ням.: Moritz von Auffenberg) (жнівень — 30 верасня 1914);
- Генерал пяхоты Эрцгерцаг Іосіф Фердынанд Тасканскі (ням.: Joseph Ferdinand von Österreich-Toskana) (30 верасня 1914 — чэрвень 1916);
- Генерал ад кавалерыі Карл Церсцянскі фон Надас (ням.: Karl Tersztyánszky von Nádas) (чэрвень 1916 — 5 сакавіка 1917);
- Генерал-палкоўнік Карл фон Кіркбах аўф Лаўтэрбах (ням.: Karl von Kirchbach auf Lauterbach) (5 сакавіка — 15 сакавіка) 1917).
Зноскі
- ↑ Order of Battle - Galicia August, 1914 . Austro-hungarian-army.co.uk (25 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2017. Праверана 18 снежня 2019.
Літаратура
правіць- Ellis, John; Cox, Michael (1993). The World War I Databook. Aurum Press Ltd. ISBN 1-85410-766-6.
- Österreich-Ungarns letzter Krieg. Band I, Hrsg.: Edmund Glaise-Horstenau, Verlag der Militärwissenschaftlichen Mitteilungen, Wien 1930