6-ы пяхотны рэгімент Вялікага Княства Літоўскага
(Пасля перасылкі з 6-я літоўская дывізія)
6-ы пяхотны рэгімент Вялікага Княства Літоўскага — пяхотнае падраздзяленне войска Вялікага Княства Літоўскага перыяду Рэчы Паспалітай, утворанае 9 снежня 1775 года.
6-ы пяхотны рэгімент Вялікага Княства Літоўскага | |
---|---|
| |
Гады існавання | 9 снежня 1775—1795 |
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Уваходзіць у | Войска Вялікага Княства Літоўскага |
Тып | пяхота |
Колькасць | 948 чалавек |
Дыслакацыя | Вільня, Наваградак (1790), Панявеж (1792) |
Удзел у |
З'яўлялася тактычнай адзінкай, якая складалася з некалькіх аддзелаў пяхоты, што адпавядала пазнейшаму пяхотнаму палку.
Размяшчэнне: Вільня, Наваградак (1790), Панявеж (1792).
Шэфы
правіць- князь Ксаверый Масальскі (4 мая 1775)
- Францішак Ксаверый Несялоўскі, ваявода наваградскі (1785)
Пакоўнікі
правіць- Белькур Франсуа Тэсбі (2 сакавіка 1781)
- Казімір Рушчыц (1794)
Бітвы і сутычкі
правіцьУдзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года, што тычылася абароны наступстваў Канстытуцыі 3 мая 1791 года, у тым ліку ў бітвах пад Мірам (11 чэрвеня 1792), Бярэсцем (23 ліпеня), а таксама ў бітве пад Салатамі (29 ліпеня 1794) у час паўстання 1794 года.
Зноскі
Літаратура
правіць- Gembarzewski B. Rodowody pułków polskich i oddziałów równorzędnych od r. 1717 do r. 1831. Warszawa 1925.