Францішак Ксаверый Несялоўскі

Францішак Ксаверый Несялоўскі (18 снежня 1771, Ляхавічы, Новагародскі павет — 15 верасня 1845) — літоўскі і польскі ваенны і дзяржаўны дзеяч.

Францішак Ксаверый Несялоўскі
герб «Кошбак»[d]
герб «Кошбак»[d]
Дата нараджэння 18 снежня 1771(1771-12-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 верасня 1845(1845-09-15)[1] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Юзаф Несялоўскі
Маці Кацярына Масальская[d]
Грамадзянства
Званне брыгадны генерал
Камандаваў 6-ы пяхотны рэгімент Вялікага Княства Літоўскага
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
кавалерскі крыж ордэна Virtuti Militari

БіяграфіяПравіць

З шляхецкага роду Несялоўскіх герба «Кошбак», сын апошняга ваяводы новагародскага Юзафа Несялоўскага і Катажыны Масальскай.

У 1785—1788 гадах навучаўся ў Галоўнай ваеннай школе ВКЛ у Вільні. З 1788 года палкоўнік і камандзір 6-га палка пяхоты войск ВКЛ. У вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года ўдзельнічаў у баях з расійскімі войскамі пад Берасцем, узнагароджаны крыжам «Virtuti Militari». Пасля перамогі Таргавіцкай канфедэрацыі сышоў у адстаўку.

Браў удзел у падрыхтоўцы паўстання 1794 года. Вызначыўся са сваім рэгіментам 7 мая 1794 года ў бітве пад Палянамі (каля Ашмян), у чэрвені — ліпені ў рэйдзе па Курляндыі. Атрымаў ад правадыра паўстання генеральскі чын. У верасні 1794 года трапіў у палон. У Гродне расійскі генерал Рапнін у адказ на просьбу бацькоў сустрэцца з арыштаваным прапанаваў прысягнуць на вернасць Кацярыне II, але Несялоўскі не пайшоў на кампраміс.

Вызвалены з’ехаў у Германію. Вярнуўся на Бацькаўшчыну ў 1796 годзе. У 1798 годзе абвінавачаны ў падрыхтоўцы новага паўстання і зняволены ў Вільні. Пасля вызвалення падтрымаў план А. Чартарыйскага адбудаваць дзяржаўнасць пад пратэктаратам Расіі. З 1807 года з складзе судова-адміністрацыйнай камісіі Віленскага ўніверсітэта.

У 1812 годзе падтрымаў Напалеона, уведзены ім у склад Ваеннага камітэта ў Вільні. Пазней у званні генерала брыгады прызначаны інспектарам пяхоты арміі і паспалітага рушэння ВКЛ. Разам з напалеонаўскай арміяй адступіў за мяжу.

У 1814 годзе пасля амністыі вярнуўся ў Беларусь, прадаў родавыя маёнткі і выехаў у Польшчу. У арміі Каралеўства Польскага камандаваў пяхотнай брыгадай, у 1817 годзе сышоў у адстаўку. У 1830 годзе абраны паслом на сойм Каралеўства Польскага. Прымаў удзел у паўстанні 1830—1831 гадоў — намеснік губернатара Варшавы, камандзір брыгады пры абароне горада. Пасля задушэння паўстання арыштаваны падчас спробы ўцёкаў у Прусію і дэпартаваны ў Волагду.

Вызвалены ў 1833 годзе, Францішак вярнуўся ў свой маёнтак на Літве. Пахаваны парафіяльным касцёле ў Рыбітвах.

Зноскі

  1. а б Franciszek Ksawery Niesiołowski h. Korzbok // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

ЛітаратураПравіць