7-я армія (Францыя)
7-я а́рмія (фр.: 7e armée) — палявая армія сухапутных войскаў Францыі ў часы Першай і Другой сусветных войнаў.
7-я армія 7e Armée | |
---|---|
фр.: 7e armée | |
Гады існавання |
4 красавіка 1915 — лістапад 1918 3 верасня 1939 — ліпень 1940 |
Краіна | Францыя |
Тып | воінскае фарміраванне |
Удзел у |
Першая сусветная вайна
правіць7-я французская армія была сфарміравана 4 красавіка 1915 года, каб абараніць фронт паміж швейцарскай мяжой і Латарынгіяй, на базе асобнага Армейскага атрада Вагезы пад камандаваннем генерала Пуца. Гэты атрад быў утвораны 8 снежня 1914 года пасля стабілізацыі Заходняга фронту шляхам аб’яднання Эльзаскай арміі, Армейскай групы Вагезы і 34-га армейскага корпуса.
Сёмая армія займала тыя ж пазіцыі да канца вайны. Асноўнымі бітвамі з яе ўдзелам былі бітва пры Гартмансвілеркопфе і бітва ля Лінге ў 1915 годзе.
Другая сусветная вайна
правіцьСёмая армія была сфармавана 3 верасня 1939 года як частка стратэгічных рэзервовых сіл. 11 лістапада яна ўвайшла ў склад 1-й Групы армій і, згодна з планам саюзнікаў «Дзіль» , засяродзілася на поўначы Бельгіі. 10 мая 1940 года з пачаткам нямецкага наступлення ў Заходняй Еўропе 7-я армія ўвайшла ў Нідэрланды. Пасля цяжкіх баёў у Бельгіі і далейшага наступлення Германіі на поўдзень (на Ардэны і Фландрыю) генеральны штаб загадаў штабу арміі адступіць у цэнтральную Францыю. Тым не менш, камандуючы Анры Жыро застаўся ў Бельгіі і быў прызначаны на пасаду камандуючага 9-й арміі, у якую ўліліся выратаваўшыяся часткі 7-й арміі. Неўзабаве пасля гэтага, 19 мая Жыро быў палонены каля Васіньі.
17 мая ў Соме 7-я армія была сфармавана зноў. Разам з рэзервовымі часцямі і ацалелымі падраздзяленнямі 2-й арміі (якая была знішчана ў Фландрыі) яна ўвайшла ў склад 2-й Групы армій. Да 25 чэрвеня новая 7-я армія прыняла актыўны ўдзел у Бітве за Францыю.
Камандаванне
правіцьКамандуючыя
правіць- 1-я сусветная вайна
- дывізіённы генерал Анры Пуц (фр.: Henri Gabriel Putz) (8 снежня 1914 — 2 красавіка 1915) (Армейскі атрад Вагезы);
- дывізіённы генерал Луі дэ Мод’ю (фр.: Louis Ernest de Maud'huy) (2 красавіка 1915 — 3 лістапада 1915);
- дывізіённы генерал Эцьен дэ Віларэ (фр.: Étienne de Villaret) (3 лістапада 1915 — 19 снежня 1916);
- дывізіённы генерал Мары-Яўген Дэбені (фр.: Marie-Eugène Debeney) (19 снежня 1916 — 4 красавіка 1917);
- дывізіённы генерал Антуан дэ Буасудзі (фр.: Antoine Baucheron de Boissoudy) (4 красавіка 1917 — 15 кастрычніка 1917);
- дывізіённы генерал Жорж Луа Эмбэ (фр.: Georges Louis Humbert) (15 кастрычніка 1917 — 23 кастрычніка 1917);
- дывізіённы генерал Антуан дэ Мітры (фр.: Antoine de Mitry) (23 кастрычніка 1917 — лістапад 1918);
- 2-я сусветная вайна
- генерал армейскага корпуса Анры Жыро (фр.: Henri Honoré Giraud) (2 верасня 1939 — 19 мая 1940);
- генерал армейскага корпуса Андрэ Кара (фр.: André Georges Corap) (19 мая 1940);
- генерал армейскага корпуса Абер Фрэр (фр.: Aubert Frère) (май — ліпень 1940).
Літаратура
правіць- Sharp, Lee: The French Army 1939-1940 Organisation: Order of Battle: Operational History Volume I. Lee Sharp (1. painos The Military Press 2002), 2001. ISBN 0-85420-321-4.