Abronia villosa — від сямейства Nyctaginaceae. З-за падабенства суквеццяў з суквеццямі вербены (Verbena), на англійскай мове мае агульнаўжывальныя назвы пустынная пясчаная вербена (англ.: desert sand-verbena) і чапаральная пясчаная вербена (англ.: chaparral sand-verbena).

Abronia villosa

Квітнеючая расліна
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Abronia villosa S.Wats., 1873


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19577
NCBI  363198
EOL  466985
IPNI  122-2
TPL  kew-2610285

Апісанне

правіць

Abronia villosa — невысокая аднагадовая дзікая расліна, пакрытая валаскамі, якая сцелецца па зямлі. У яе авальнае матава-зялёнае лісце і мноства кветканосаў, якія нясуць круглявыя суквецці ярка-пурпурных або лілова-ружовых кветак. Расце ў пяску пустыняў і на берагах. Яна мае вельмі салодкі водар, а таксама вельмі ліпкая. Звычайна расце ў перыяд з лютага па май.

Распаўсюджанне

правіць

У прыродзе расце ў пясчаных раёнах у пустынях на паўднёвым захадзе ЗША і на поўначы Мексікі, звязаных з крэазотавыямі кустарнікамі і прыбярэжнымі зараснікамі шалфея (Salvia).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

правіць
  • Drennan, P.M. (May 2008). "Sand verbenas (Abronia spp., Nyctaginaceae) germinate in response to ethylene". Journal of Arid Environments. 72 (5): 847–852. Bibcode:2008JArEn..72..847D. doi:10.1016/j.jaridenv.2007.11.002.

Спасылкі

правіць