Шалфей

род раслін

Шалфе́й[4][5], са́львія[6][5] (Salvia) — буйны род кветкавых травяністых раслін і хмызнякоў сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Прадстаўнікі роду распаўсюджаныя ва ўсіх частках Старога і Новага Свету.

Шалфей

Шалфей лугавы (Salvia pratensis).
Агульны выгляд расліны.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salvia L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32680
NCBI  21880
EOL  38380
GRIN  g:10674
IPNI  30000096-2

Батанічнае апісанне

правіць
 
Salvia officinalis — тыпавы від роду Шалфей. Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887

Шматгадовыя расліны вышынёй 20—130[5] см. Лісце простае ці перыстае.

Чашачка званочкавая, трубчаста-званочкавая, канічная або трубчастая, падчас плоданашэння не зменлівая або трохі павялічваецца; верхняя губа трохзубкавая. Вяночак заўсёды двухгубы; верхняя губа шлемападобная, серпападобная або прамая; сярэдняя лопасць ніжняй губы значна буйней бакавых, вельмі рэдка роўная бакавым. Тычынак дзве; слупок ніткападобны; лычык двухлопасцевы.

Арэшкі яйкападобныя, круглявыя або часам амаль трохграневыя, гладкія.

Лекавыя, эфіраалейныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны[5].

Класіфікацыя відаў шалфея была вельмі заблытанай на працягу многіх гадоў. Налічвалася болей за 2000 таксонаў шалфею. У цяперашні час гэты лік быў скарочаны да 700—900 відаў і падвідаў[7]. Паводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 986 відаў[8].

Некаторыя віды:

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Звесткі пра род {{{1}}} у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 117. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 119. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  7. Sutton, J. The Gardener's Guide to Growing Salvias. — Workman Publishing Company, 2004. — P. 15—16. — ISBN 9780881926712.
  8. Salvia (англ.). The Plant List. Version 1.1. (10 ліпеня 2013). Праверана 2 кастрычніка 2016.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць