Шалфей цудоўны

від раслін

Шалфе́й цудоўны[4][5], сальвія[5] (Salvia splendens) — від кветкавых раслін з роду Шалфей (Salvia) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Шалфей цудоўны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salvia splendens Sellow ex Schult., 1822

Сінонімы
  • Fenixanthes splendens (Sellow ex Schult.) Raf.
  • Jungia splendens (Sellow ex Schult.) Soják
  • Salvia brasiliensis Spreng.
  • Salvia colorans Benth.
  • Salvia issanchou auct.[3]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32745
NCBI  180675
EOL  579412
GRIN  t:70596
IPNI  60452620-2
TPL  kew-183912

Батанічнае апісанне правіць

Расліны — шматгадовыя паўкусты, каля метра вышынёй, лісце супраціўнае парнае, у выглядзе эліпса, прыкладна 7 на 5 см. Кветкі — ярка-чырвоныя або пурпуровыя, часам з фіялетавым адценнем, па 2—6 ў кожным суквецці.

Арэал правіць

Арэал — тропікі Бразіліі. Від аддае перавагу сонечным месцам, не выносіць пахаладанняў[6].

Класіфікацыя правіць

Таксанамія правіць

Від Шалфей цудоўны уваходзіць у род Шалфей (Salvia) падсямейства Nepetoideae сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).


  яшчэ 21 семейство (па Сістэме APG II)   яшчэ 110—130 родаў  
         
  парадак Ясноткакветныя     падсямейства Nepetoideae     вид Шалфей цудоўны
               
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Ясноткавыя     род Шалфей    
             
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 7 падсямействаў
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 700 — 900 відаў
     

Значэнне і выкарыстанне правіць

У якасці дэкаратыўнай расліны вырошчваецца ў трапічным поясе і аранжарэях. У больш халодным поясе расліны могуць вырошчвацца як аднагадовыя. Акрамя таго, від выкарыстоўваецца ў медыцыне і кулінарыі.

Як і ў большасці відаў шалфею, у лісці і кветках утрымліваюцца псіхатропныя рэчывы, заспакаяльныя нервовую сістэму, але, насуперак распаўсюджанай думцы, іх дзеянне параўнальна слабае.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Salvia splendens Sellow ex Schult.. The Plant List. Праверана 8 сакавіка 2017.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 117. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  6. Декоративные садовые растения в ландшафтном дизайне. Шалфей (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць