Acanthurus sohal — марская прамянёвапёрая рыба сямейства Acanthuridae атраду акунепадобных.

Acanthurus sohal
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acanthurus sohal


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  623239
NCBI  1484167

Апісанне

правіць

Агульная даўжыня цела да 40 см. Цела пляскатае з бакоў, хваставы плаўнік ў форме паўмесяца. Афарбоўка светла-шэрая, паступова пераходзячая ў белую на брушным баку. На галаве вышэй вачэй і на баках размешчаны вузкія падоўжныя чорныя палосы. Пад груднымі плаўнікамі аранжавыя плямы, вакол выемкі з шыпом на хваставым сцябле кароткая падоўжная аранжавая ці чырвоная паласа. Няпарныя плаўнікі чорныя з вузкай сіняй краёвай аблямоўкай, грудныя жоўтыя ўверсе і белыя ўнізе з чорнай аблямоўкай. У спінным плаўніку 9 жорсткіх і 30-31 мяккіх прамянёў, у анальным 3 жорсткіх і 28-29 мяккіх, у грудных плаўніках па 17 мяккіх прамянёў. Вельмі агрэсіўны тэрытарыяльны від.

Арэал і месца пражывання

правіць

Распаўсюджаны ў трапічных водах заходняй часткі Індыйскага акіяна ад Чырвонага мора да Персідскага заліва. Жыве на знешніх схілах каралавых рыфаў на глыбіні да 20 м. Насяляе вады з тэмпературай +24...+30 °C.

У 2002 годзе адна асобіна была заўважаная ля берагоў Пампана Біч (Pompano Beach) у Фларыдзе (Паўночная Амерыка), куды трапіла верагодна з акварыума. У выніку від быў унесены ў спіс інтрадукаваных відаў у ЗША.

Харчаванне

правіць

Харчуецца рознымі відамі багавіння, у асноўным з роду Sargassum і дробнымі ніткавымі зялёнымі водарасцямі.

Зноскі

Спасылкі

правіць