Крываўнік храсткаваты

(Пасля перасылкі з Achillea cartilaginea)

Крываўнік храсткаваты, Птарміка дняпроўская[3], Птарміка храсткаватая, Змеявіца[4] (Achillea salicifolia) — від кветкавых раслін роду Крываўнік (Achillea) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Крываўнік храсткаваты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Achillea salicifolia Besser, 1812

Сінонімы
  • Ptarmica borysthenica Klokov & Sakalo
  • Ptarmica salicifolia (Besser) Serg.
Падвіды
  • Achillea salicifolia subsp. salicifolia Besser
  • Achillea salicifolia subsp. septentrionalis (Serg.) Uotila

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  282764
EOL  6173210
GRIN  t:468909
IPNI  174230-1
TPL  gcc-133895

Апісанне

правіць

Шматгадовая травяністая расліна. Дасягае вышыні 20—150 см. Кветкавыя кошыкі вырастаюць да 6—8 см у дыяметры. Карэнішчы кароткія, а сцяблы густа пакрыты лісцем[5][6].

Цвіце ў чэрвені—жніўні[6].

Арэал і біялогія

правіць

Распаўсюджаны ў Еўрапейскай і Сібірскай Арктыцы, на Украіне, у Беларусі, у еўрапейскай частцы Расіі (акрамя прычарнаморскіх раёнаў), у Заходняй Сібіры, ва Усходняй Сібіры (усе раёны, акрамя Даўрскага), на Далёкім Усходзе (Ахоцкі і Сахалінскі раёны), у Сярэдняй Азіі[6].

Сустракаецца па берагах рэк, азёр, у хмызняках заліўных лугоў, балот, у прыморскіх пясках рэдка, але паўсюдна[5].

Таксанамія

правіць
  яшчэ 12 сямействаў (па Сістэме APG II)   яшчэ каля 100 відаў
       
  парадак Астракветныя     род Крываўнік (Achillea)    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Астравыя     від Крываўнік храсткаваты
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ да 1000 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Ptarmica borysthenica Neck.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Ptarmica cartilaginea Ldb.
  5. а б Тысячелистник хрящеватый. Птармика. Achillea cartilaginea Ledeb(недаступная спасылка) (руск.)
  6. а б в Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. Мн.: Наука и техника, 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)

Спасылкі

правіць