Ноэль Жазеф дэ Некер
Ноэль Мартэн Жазеф дэ Некер (фр.: Noël Martin Joseph de Necker, лац.: Natalis Martinus Joseph de Necker; 1730—1793) — нямецкі батанік і гістарыёграф французскага паходжання.
Ноэль Жазеф дэ Некер | |
---|---|
фр.: Noël Joseph de Necker | |
Дата нараджэння | 25 снежня 1730 |
Месца нараджэння | Ліль |
Дата смерці | 30 снежня 1793 (63 гады) |
Месца смерці | Мангейм |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, урач |
Навуковая сфера | батаніка |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Neck.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Біяграфія
правіцьНоэль Жазеф дэ Некер нарадзіўся 25 снежня 1730 года (па іншых даных — у 1729 годзе) у горадзе Ліль у Францыі. Затым Некер пераехаў у Германію. Ён працаваў асабістым лекарам Курпфальца ў Мангейме. Ноэль дэ Некер сканаў 30 снежня 1793 года ў Мангейме.
У 1768 годзе была выдадзена двухтомная кніга дэ Некера Deliciae gallo-belgicae. У ёй упершыню выкарыстаны некаторыя далінееўскія назвы родаў раслін. Для відаў раслін прынята бінамінальная наменклатура. У адрозненне ад гэтай працы, у трох тамах Elementa botanica 1790 года прынятая іншая наменклатура. У ёй назвы таксонаў у рангу species naturalis лічацца краявіднымі, хоць складаюцца з аднаго слова. Паводле артыкула 20.4 МКБН, усе назвы, апублікаваныя ў гэтай працы, з'яўляюцца несапраўднымі (nomen invalidum).
Месцазнаходжанне гербарных узораў, выскарыстаных дэ Некерам для апісання новых відаў, не ўсталявана. Некалькі ўзораў мохаў, верагодна, знаходзяцца ў Батанічным садзе і музеі Берлін-Далем.
Некаторыя навуковыя працы
правіць- Necker, N.J. de (1768). Deliciae gallo-belgicae. 2 vols., 568 p.
- Necker, N.J. de (1771). Methodus muscorum. 296 p.
- Necker, N.J. de (1774). Physiologia muscorum. 343 p.
- Necker, N.J. de (1783). Traité sur la mycitologie. 137 p.
- Necker, N.J. de (1790). Elementa botanica. 3 vol.
- Necker, N.J. de (1790). Corollarium. 31 p.
- Necker, N.J. de (1790). Phytozoologie philosophique. 78 p.
Роды, названыя ў гонар Н. Ж. дэ Некера
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Stafleu, F.A., Cowan, R.S. Taxonomic Literature. — Utrecht: Bohn, Scheltema & Holkema, 1981. — Vol. 3. — P. 701—704.