На задніх крылах тонкая (часам вельмі слаба выяўленая) жылка M2 адыходзіць паблізу ад M1<nowiki>; галёнкі ног без шыпоў. Большай часткай гэта дробныя матылькі, радзей сярэдніх памераў, да прыкладу роды Sinocharis і Amyna. Афарбоўка часта пярэстая, у некаторых відаў малюнак на задніх крылах даволі развіты, у большасці відаў заднія крылы больш ці менш аднакаляровыя. У прадстаўнікоў родаў Pseudeustrotia, Anterastria і Sinocharis андраканіяльны апарат з гронак пры аснаванні брушка выяўлены; у родзе Emmelia вальва з каронай з двух або трох шэрагаў рэдкіх шыпоў.
- Emmelia Hübner, 1821
- Tarachidia Hampson, 1898
- Fruva Grote, 1877
- Conochares Smith, 1905
- Therasea Grote, 1895
- Ponometia Herrich-Schäffer, 1868
- Hemispragueia Barnes & Benjamin, 1923
- Spragueia Grote, 1875
- Acontia Ochsenheimer, 1816
- Eusceptis Hübner, 1823
- Phyllophila Guenée in Boisduval & Guenée, 1852
- Alvaradoia Agenjo, 1984
Зноскі