Aerosmith — музычны гурт, прадстаўнік амерыканскага хард-року. Крыніцай натхнення для гурта быў брытанскі блюз-рок, які дамінаваў на рок-сцэне ў канцы 1960-х і пачатку 1970-х: Cream, Led Zeppelin, Jeff Beck Group, а таксама the Rolling Stones.

Aerosmith
Aerosmith B.jpg
Асноўная інфармацыя
Жанры хард-рок, блюз-рок, глэм-рок, рок-н-рол і глэм-метал[d]
Адкуль Бостан
Лэйблы Columbia Records, Geffen Records[d] і Sony BMG Music Entertainment[d]
Склад
aerosmith.com(англ.) 
Commons-logo.svg Aerosmith на Вікісховішчы

Стывен Таларыка (Тайлер), Джо Перы і Том Хэмілтан упершыню сустрэліся ў мястэчку Сьюнапі ў канцы 1960-х гадоў. Першы прыехаў з Нью-Ёрка, другі з Масачусетса, а трэці з Нью-Хэмпшыра. У 1970 годзе хлопцы вырашылі аб’яднацца ў гурт і вырашылі, што Бостан стане для іх ідэальнай базай. Гітарыст Брэд Уітфард з барабаншчыкам Джоем Крамерам дапоўнілі склад, і ў 1973 годзе Aerosmith запісалі свой дэбютны аднайменны альбом.

За наступныя гады гурт выпусціў шэраг паспяховых пласцінак, шмат гастраляваў і карыстаўся вялікай папулярнасцю, але потым сутыкнуўся з праблемамі наркатычнай і алкагольнай залежнасці, якія ледзь не сталі прычынай распаду. У цяжкі перыяд 1979—1984 Пэры і Уітфард сышлі з Aerosmith, але шмат у чым дзякуючы намаганням менеджара Ціма Колінза арыгінальны склад быў адноўлены, і гурт фактычна адрадзіўся. З тых часоў Aerosmith дамагліся нават большага, чым у 70-я.

Да 2008 года было прададзена 150 млн альбомаў.