Ailanthus
Ailanthus — род дрэў сямейства Simaroubaceae, якія растуць у паўднёвай і усходняй Азіі, паўдневай і усходняй Еўропе і ў Аўстраліі.
Ailanthus | ||||||||||||||||
Ailanthus altissima | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Ailanthus Desf., nom. cons. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||||
Даччыныя таксоны | ||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьБуйныя лістападныя хуткарослыя дрэвы. Кара ствала шаравата-бурая, пакрыта бароздамі. Крона яйкападобная.
Лісце чарговае, вялікае, непарноперыстае, складаюцца з 9-41 лісточка, пры распусканні непрыемна пахне.
Дробныя кветкі сабраны ў буйныя мяцёлкі, зелянявага колеру, з падвойным калякветнікам. Чашалісцікі часткова зрослыя, у ліку пяці—шасці. Пялёсткі нашмат даўжэй чашалісцікаў, у ліку пяці. Тычынак дзесяць. Завязь складаецца з пяці—шасці свабодных ці зрослых плодалісцікаў.
Плады складаюцца з адной—шасці свабодных крылатак. Насенне плоскае, яйкападобнае, з тонкім эндоспермам або без яго, размешчана ў сярэдзіне плада, з яйкападобнымі або амаль круглявымі семядолямі.
Значэнне і ўжыванне
правіцьКару і лісце некаторых відаў выкарыстоўваюць супраць глістоў і дызентэрыі. Лісце таксама выкарыстоўваюць для выкормкі вусеняў дзікага тутавага шаўкапрада. З’яўляецца папулярнай дэкаратыўнай раслінай з-за хуткага росту, устойлівасці да шкоднікаў, і незвычайнага лісця.
Таксанамія
правіцьТаксанамічнае становішча
правіцьяшчэ 8 сямействаў (згодна з Сістэмай APG III) | ||||||||||||
каля 10 відаў | ||||||||||||
парадак Вербакветныя | род Ailanthus | |||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Simaroubaceae | |||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай APG III) | яшчэ 12 родаў | |||||||||||
Віды
правіцьПаводле розных дадзеных, род уключае ад 1 да 15 відаў. Некаторыя з і іх:
- Ailanthus altissima (Mill.) Swingle
- Ailanthus excelsa Roxb.
- Ailanthus fordii Noot.
- Ailanthus giraldii Dode
- Ailanthus triphysa (Dennst.) Alston
- Ailanthus vilmoriniana Dode
Злева направа: Ailanthus triphysa, плады Ailanthus altissima
|
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура
правіць- Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1958. — Т. IV. Покрытосеменные. Семейства Бобовые — Гранатовые. — С. 257-263. — 976 с. — 2 500 экз.
- Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1949. — Т. XIV. — С. 241-244. — 790 с. — 4 000 экз.
Спасылкі
правіць- Ailanthus in Flora of China @ efloras.org (англ.)(англ.)