Гусялапка вастралопасцевая
(Пасля перасылкі з Alchemilla acutiloba)
Гусяла́пка вастралопасцевая (Alchemilla acutiloba) — від кветкавых раслін роду Гусялапка (Alchemilla) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Гусялапка вастралопасцевая | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Беларускія народныя назвы: гусіныя лапкі, гаючае зелле, расічка[3].
Батанічнае апісанне правіць
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 7—65[3] см. Сцябло прыўзнятае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, на чаранках. Прыкаранёвае лісце ныркападобнай формы, 9—11-лопасцевае. Лопасці лістоў з кожнага боку з 7—12 вузкім вострымі зубцамі. Кветкі жаўтаватага або жаўтавата-зялёнага колеру. Плод — арэшак.
Распаўсюджанне правіць
Распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі. Расце на лугах і пашах, у стэпах і светлых лясах, на палянах і ўзлесках, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—ліпені, пладаносіць у ліпені—жніўні.
Сінонімы правіць
Паводле The Plant List:
- Alchemilla acutangula Buser
- Alchemilla acutiloba f. acutiloba
- Alchemilla acutiloba f. adpressepilosa (H.Lindb.) Hyl. ex Sam.
- Alchemilla acutiloba f. intonsa S.E.Fr”hner
- Alchemilla palmata subsp. acutangula (Buser) Palitz
- Alchemilla sylvestris var. acutangula (Buser) Hayek
- Alchemilla vulgaris subsp. acutangula (Buser) Murb.
- Alchemilla vulgaris var. acutangula (Buser) Asch. & Graebn.
- Alchemilla vulgaris var. acutangula (Buser) R.Keller
- Alchemilla vulgaris var. acutiloba (Opiz) Stoj., Stef. & Kitan.
- Alchemilla vulgaris subsp. acutiloba (Opiz) Dost l
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура правіць
- Прусакова Б. М. Гусялапка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 149. — 522 с. — 10 000 экз.
Спасылкі правіць
- Манжетка остролопастная — Alchemilla acutiloba: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH (руск.)
- Манжетка // Праект «Архив природы России» — Nature-Archive.RU Архівавана 16 верасня 2019. (руск.)