Белакрылкі
Белакры́лкі, Алейрадзіды (Aleyrodidae) — сямейства паўцвердакрылых насякомых.
Белакрылкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Белакрылка цяплічная | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Aleyrodidae | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьДаўжыня 1—2 мм (часам да 3 мм). Жоўтыя, чырванаватыя, часта з цёмнымі плямамі насякомыя. Дзве пары амаль аднолькавых крылаў з рэдукаваным жылкаваннем пакрыты белым пылападобным налётам, часам з цёмнымі плямамі, у спакоі складваюцца страхападобна.
Пашырэнне
правіцьАпісана звыш 1500 відаў. Большасць белакрылак — жыхары тропікаў. Белакрылка цытрусавая (Dialeurodes citri) — аб’ект каранціну. На тэрыторыі Беларусі вядомыя белакрылка цяплічная (Trialeurodes vaporariorum), белакрылка сунічная (Aleurodes fragariae), белакрылка падтыннікавая (Aleurodes proletella), белакрылка кляновая (Aleurodes complantus), шкодзяць раслінам. Трымаюцца ніжняй паверхні лісця.
Асаблівасці біялогіі
правіцьРазвіццё тыпу гіпермарфозу. Яйцы прымацоўваюць да субстрату на сцяблінках. Лічынкі першага ўзросту рухомыя, наступпыя нерухомыя. Жывяцаа сокамі раслін.
Дарослыя белакрылкі пералятаюць на невялікія адлегласці, рассяляюцца ветрам, лічынкі пераносяцца з пасадачным матэрыялам.
Літаратура
правіць- Запольская Т. І. Белакрылкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.