Адкрыць галоўнае меню

Asguard — гурт з Беларусі, граючы ў стылі меладычны дэз-метал.

Змест

ГісторыяПравіць

Аляксандр Афончанка і Андрэй Цэлабенак заснавалі групу пад назвай Ancient Castle увосень 1996 г. Сваё першае дэма, «In The Darkness Of The Night», яны запісалі ўжо пад імем Asguard улетку 1997 г., а ў 1998 яно было выдадзена беларускім андэрграўнд лэйблам Fatal Ecstasy Production. Група выступае на шматлікіх канцэртах, разам з такімі гуртамі, як Sanatorium, Neglected Fields, Rossomahaar, Mental Home і інш.

Матэрыял для наступнага прома-альбома «Summis Desiderantess Effectibus» запісваецца ўвосень 1999 г. і ў 2000-м выдаецца на ўкраінскім лэйбле Bloodheart Prod. Пасля запісу альбома група адыгрывае шэраг буйных канцэртаў і ўдзельнічае ў турах з Sanatorium, польскімі Hate і Nomad. У 2001 адбываецца міні-тур з Behemoth, група выступае на канцэртах разам са знакамітымі Dementor і Vader.

Альбом «Black FireLand» запісваецца групай узімку 2001 года, аднак у сілу рознагалоссяў з лэйблам яго выпуск адкладаецца. Пасля чарговай серыі канцэртаў (у тым ліку з Sinister) група касуе дамову з Fatal Ecstasy Prod, а ў 2002 падпісвае кантракт на 3 альбома з каліфарнійскім лэйблам Devil Doll Records/This Dark Reign, на якім і выходзіць «Black FireLand». У вядучых сусветных часопісах (Revolver, Terrorizer, Kerrang) альбом атрымлівае высокія адзнакі, і трапляе ў топ 20 у чартах амерыканскіх радыёстанцый. На тэрыторыі Беларусі і СНД альбом выходзіць на лэйбле More Hate Prod.

У 2004 годзе група перавыдае свае першыя працы ў альбоме «Wikka», для выпуску якога дадаткова запісваюцца бонус-трэкі (напрыклад, кавер на песню Leather Rebel Judas Priest). Па апытаннях «Музычнага часопіса» Asguard атрымлівае статус групы года ў Беларусі.

Услед за гэтым пачынаецца запіс новага матэрыялу для канцэптуальнага альбома «Dreamslave» у студыі беларускай абласной філармоніі, у працы над якім задзейнічаецца жывая секцыя струнных і духавых прылад Акадэміі музыкі. Канчатковым гучаннем альбома займаўся Lazar з Rossomahaar. Альбом выдаецца ў 2005 і атрымлівае станоўчыя водгукі і зноў займае першыя шэрагі ў амерыканскіх метал хіт-парадах.

Пасля канцэртнага тура ў падтрымку выпушчанага альбома група бярэцца за запіс яго працягу, аднак запіс перарываецца чарговым турам. Аднак затым у сілу шэрагу акалічнасцяў група спыняе сваю дзейнасць.

Праз год удзельнікі групы знаходзяць у сабе сілы для працягу сваёй дзейнасці, але вырашаюць гуляць у іншым стылі і гучанні. Для падтрымання атмасферы папярэдняга альбома група захоўвае частку песень старога ўзору, а астатні матэрыял перапісвае нанова. Над гучаннем альбома працуе Goran Finnberg «The Mastering Room AB», вядомы сваімі працамі з In Flames і Dark Tranquillity. Новы стыль музыкі характарызуюць як Hybrid Metal.

Альбом выдаецца ў жніўні 2007 года лэйблам This Dark Reign Rec. для тэрыторыі Амерыкі, і Go-Records для тэрыторыі Беларусі. На тэрыторыі Еўропы і СНД дыстрыбутарам выступіў Possession productions. Таксама Metalism records вырускается digipack-версія альбома, у якое апроч непасрэдна альбома ўключаны DVD з канцэртнымі выступамі групы.

У жніўні 2009 года група распалася [1].

СкладПравіць

  • Афончанка Аляксандр — вакал, бас
  • Цэлабенак Андрэй — гітара
  • Маслакоў Алег — гітара
  • Цэлабенак «Dead» Сяргей — ударныя
  • Капычка Міхась — клавішы

ДыскаграфіяПравіць

СпасылкіПравіць

Зноскі