F10 — гэта шостае пакаленне BMW «пятай» серыі, якое было прадстаўлена 23 лістапада2009 і выпускаўся з 2010 па 2017 год. Варыянт з кузавам універсал (Touring) мае пазначэнне F11, а ліфтбэк — F07. Гэта пакаленне прыйшло на змену кузавам BMW E60/BMW E61.
На міжнародным аўтамабільным салоне 2010 года ў Жэневе BMW прадставіла канцэптуальны гібрыд BMW Concept 5 Series ActiveHybrid[1]. У канцэпце былі рэалізаваны магчымасці загадзя падладжвацца пад будучы рэжым кіравання, выкарыстоўваючы дадзеныя бартавых сістэм і навігатара. На спуску блок кіравання можа заглушыць рухавік і задзейнічаць электраматор для зарадкі акумулятараў, выкарыстоўваючы сістэму тармажэння. Канцэптуальны гібрыд у сярэднім на 10 % эканамічней BMW 535i.
BMW ActiveHybrid 5
Серыйная мадэль ActiveHybrid 5 была прадстаўлена ў верасні 2011 года[2]. Аўтамабіль пабудаваны на базе 535i і мае бензінавы трохлітровы радны бі-турба рухавік (306 к.с., 400 Нм) і электраматор (55 к.с., 210 Нм). Агулам магутнасць сілавой устаноўкі складае 340 к.с., велічыня крутоўнага моманту дасягае 480 Нм. Цяга перадаецца на заднія колы праз васьміступеньчатую каробку перадач. Электраматор інтэграваны ў адзіны вузел з аўтаматычнай трансмісіяй і злучаны з рухавіком асобным счапленнем. Літый-іённы акумулятар, які складаецца з 96 ячэек, мае ёмістасць 1,35 кВт·г; размешчаны за заднімі сядзеннямі. На энергіі батарэй аўтамабіль можа праехаць каля 4-5 кіламетраў з хуткасцю не вышэй 35 км/г.
Аб'ём багажнага аддзялення з-за акумулятарнай батарэі скараціўся да 375 літраў (на 165 літраў менш, чым у звычайнага седана), а спінка задняй канапы не складваецца і не мае люка для рэчаў вялікай даўжыні.
У параўнанні з папярэдняй мадэллю ў F10 унесена мноства ўдасканаленняў. У прыватнасці, у пярэдняй падвесцы цяпер прымяняюцца здвоеныя папярочныя рычагі (падобная канструкцыя выкарыстоўваюцца на BMW 7-й серыі), задняя падвеска шматрычагавая.
Па стане на сярэдзіну 2012 года дадзеная мадэль у СНД прапануецца з васьмю варыянтамі рухавікоў. Бензінавыя рухавікі ўключаюць у сябе 4.4-літровы V8твін-турба рухавік N63, 3-х літровы турбіраваны рухавік N55, і два варыянты 2-х літровых рухавікоў N20 рознай магутнасці. Усе бензінавыя рухавікі маюць непасрэдны ўпырск паліва.
Дызельныя рухавікі прапануюцца ў чатырох разнавіднасцях — два 3-х літровых радных шасціцыліндравых матора N57 рознай магутнасці і двухлітровы радны чатырохцыліндравы рухавік N47 у дзвюх мадыфікацыях. Каробкі перадач прапануюцца ў двух варыянтах — шасціступеньчатая механічная каробка альбо васьміступеньчатай аўтаматычнай ZF 8HP.
Экстэр’ер машыны быў распрацаваны Яцэкам Фроліхам. Аўтамабіль выкананы ў новым карпаратыўным стылі BMW — цяпер «пяцёрка» нагадвае сваім дызайнам BMW 7-й серыі ў кузаве F01/F02 або рэстайлінгавую BMW 3-й серыі. Знеше аўтамабіль стаў больш традыцыйна падобны на аўтамабілі BMW у параўнанні з E60. Таксама ў параўнанні з папярэднім пакаленнем кузаў F10 павялічыўся на 58 мм у даўжыню і на 14 мм у шырыню (што нядзіўна, улічваючы, што аўтамабіль пабудаваны на платформе BMW 7 серыі F01), але пры гэтым стаў на 18 мм ніжэй.