«Baskin-Robbins» — амерыканскі вытворца марожанага, заснаваны ў 1945 годзе ў Глендэйле (штат Каліфорнія). У 1967 годзе «Аб’яднаная фруктовая кампанія»  (англ.) (Бостан, штат Масачусетс) выкупіла прадпрыемства ў заснавальнікаў. У 1974 годзе англійскі вытворца харчавання «Джозеф Лаянз і кампанія»  (англ.) (Лондан) перакупіў прадпрыемства. 26 ліпеня 2005 года французскі вытворца напояў «Pernod Ricard»  (фр.) (Парыж) набыў «Baskin-Robbins» у складзе матчынага прадпрыемства «Dunkin’ Brands» (Кэнтан, шт. Масачусетс), якое 1 сакавіка 2006 года перапрадаў тром амерыканскім прадпрыемствам — «Бэйн-Капітал»  (англ.) (Бостан), «Карлайл-Груп»  (англ.) (Вашынгтон) і «Томас Лі»  (англ.) (Бостан). На 2016 год ад заснавання на прадпрыемстве стварылі больш за 1000 смакаў, з якіх 31 прапануецца штодня і мяняецца кожны дзень месяца. На 26 снежня 2015 года налічвалася 7607 кавярняў пад таварным знакам «Баскін-Робінс», з іх 2503 (32,9 %) у ЗША[1]. На 2016 год 5104 замежныя кавярні знаходзіліся ў 18 дзяржавах Азіі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Аман, Бахрэйн, В’етнам, Емен, Інданезія, Індыя, Катар, Кітай, Кувейт, Ліван, Малайзія, Паўднёвая Карэя, Саудаўская Аравія, Сінгапур, Тайвань, Тайланд, Японія), 7 дзяржавах Амерыкі (Гандурас, Дамініканская Рэспубліка, Калумбія, Канада, Мексіка, Панама, Эквадор), 5 дзяржавах Еўропы (Вялікабрытанія, Іспанія, Нідэрланды, Партугалія, Расія), Аўстраліі і Егіпце[2].

Baskin-Robbins
Тып даччынае прадпрыемства
Заснаванне 1945
Заснавальнікі Бtрт Баскін  (англ.) (1913—1967), Ірвін Робінз  (англ.) (1917—2008)
Размяшчэнне Кэнтан  (англ.) (акруга Норфалк  (англ.), штат Масачусетс, ЗША)
Ключавыя постаці Найджэл Трэвіс
Галіна грамадскае харчаванне
Прадукцыя марожанае, пірог
Аўдытар «КПМГ»  (англ.) (Бостан, шт. Масачусетс)
Дэвіз 31 смак
Матчына кампанія «Dunkin’ Brands»  (англ.) (Кэнтан)
Сайт baskinrobbins.com

Зноскі

  1. Найджэл Трэвіс (28 сакавіка 2016). "Справаздача «Dunkin' Brands» за 2015 год" (PDF) [англійская]. «Dunkin’ Brands». Праверана 4 чэрвеня 2016. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)(недаступная спасылка)
  2. "Міжнароднасьць" [англійская]. «Баскін-Робінс». 2016. Праверана 4 чэрвеня 2016. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)

Спасылкі правіць