Батрахаспермум

(Пасля перасылкі з Batrachospermum)

Батрахаспе́рмум (Batrachospermum) — род чырвоных водарасцяў сямейства батрахаспермавых (Batrachospermaceae).

Батрахаспермум

Батрахаспермум ружанцападобны (Batrachospermum gelatinosum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Batrachospermum Roth (1797)


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  11665
NCBI  2809
EOL  11778

Батанічнае апісанне

правіць

Шматклетачная ніткападобная аднадомная водарасць. Слаявіна мяккая, слізістая, даўжыня 2—10 см, цемнаватага жоўта- або аліўкава-шэрага колеру, часам укрытая слоем скурыстых клетак. Асноўныя галінкі густа ўсаджаны пучкамі кароткіх галінак, размешчаных кальчакамі. Палавое размнажэнне — аагамія.

Экалогія

правіць

Адрозніваецца каля 50 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. Растуць у багатай кіслародам прэснай вадзе, асобныя віды — на тарфяных балотах паблізу крыніц. На Беларусі — батрахаспермум ружанцападобны (Batrachospermum gelatinosum) адзначаны ў ручаях, рэчках і наваколлі возера Нарач.

Літаратура

правіць