Belarus А3523і — беларускі беспілотны трактар. Апарат распрацоўваўся сумеснымі намаганнямі інжынераў Упраўлення канструктарска-эксперыментальных работ №1 Мінскага трактарнага завода і спецыялістаў Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Прэзентацыя дрона прайшла 20 мая 2021 года на 75-годдзе МТЗ[1].

На выставе «Беларусь інтэлектуальная», БелЭкспа, 20 студзеня 2023.

Створаны на базе трактара сямейства 3522/3525. Абсталяваны дызельна-электрычнай (гібрыднай) сілавой устаноўкай магутнасцю 350 к. с. і электрамеханічнай трансмісіяй. У канструкцыі ўжыта электрамеханічная бясступеньчатая трансмісія, якая выключыла прамую кінематычную сувязь дызельнага рухавіка з вядучымі коламі, што дазволіла рэалізаваць частату кручэння і момант у рэжыме максімальнай паліўнай эфектыўнасці[2][3]. Машына абсталявана GPS-навігацыяй і сістэмай дакладнага земляробства кампаніі Topcon. Прыменена інфраструктура высакахуткаснай перадачы дадзеных з дапамогай 5G-тэхналогіі кампаніі ТАА «Облочные технологии»[4].

Трактар прызначаны для выканання сфармаваных аператарам заданняў, якія могуць перадавацца аддалена праз сотавую сувязь ці ж на здымным носьбіце.

Трактар праходзіў тэставыя выпрабаванні ва ўмовах рэальнай палявой эксплуатацыі, аднак у серыйную вытворчасць не пайшоў. У красавіку 2024 года МТЗ перадаў трактар Брэсцкаму дзяржаўнаму тэхнічнаму ўніверсітэту для вывучэння і мадэрнізацыі праграмнага забеспячэння[5].

Зноскі правіць

  1. В Минске показали первый белорусский трактор-беспилотник. Что он умеет // Onliner, 28 мая 2021
  2. Смотрите, как пашет первый белорусский беспилотный трактор BELARUS А3523і // Автобизнес, 31 мая 2021
  3. Автономный BELARUS в действии // Трактор.бел
  4. Макетный образец беспилотного трактора Belarus 3523i // Объединённый институт машиностроения Национальной академии наук Республики Беларусь, 31 мая 2021
  5. "Первый беспилотный трактор МТЗ передали в БрГТУ" [руская]. abw.by. 2024-04-10. Праверана 2024-05-05.