«Biblioteka Warszawska. Pismo poświęcone naukom, sztukom i przemysłowi» (бел.: Бібліятэка Варшаўская) — польскі навукова-літаратурны штомесячнік. Выдаваўся ў 1841—1914 у Варшаве на польскай мове. Выйшла 295 тамоў (кожны том складаўся з 3 сшыткаў). Да заснавання часопіса «Атэнэум» (1876) быў адзіным у Варшаве навуковым выданнем энцыклапедычнага характару[1].

Biblioteka Warszawska
Арыгінальная
назва
польск.: Biblioteka Warszawska
Тып перыядычнае выданне[d]
Выдавец Станіслаў Ян Стрэмбскі[d]
Краіна
Заснавана 1841
Спыненне публікацый 1914
Мова польская
Галоўны офіс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Друкаваў працы па гісторыі, філасофіі, этнаграфіі, літаратуры, мастацтве, геаграфіі, прамысловасці, біяграфіі польскіх (у т.л. ураджэнцаў Беларусі) і замежных дзеячаў, хроніку, крытычных артыкулы, агляды перыядычнага друку, бібліяграфічныя звесткі. Змяшчаў таксама артыкулы па гісторыі, фальклоры, этнаграфіі, геаграфіі і гаспадарцы Беларусі[1].

Матэрыялы, звязаныя з Беларуссю правіць

Сярод матэрыялаў, якія маюць дачыненне да гісторыі Беларусі: «Навагрудак (Успамін)» (1841, т. 2) Л. Вайніловіча, «Помнікі мовы і польска-літоўскага заканадаўства ў XIV стагоддзі і наступных» (1854, т. 2) А. Ёхера, «Археалагічная паездка па Віленскай губерні» (1855, т. 2—4) А. Кіркора, «Да пытання выбрання Жыгімонта 1-га ў Літве і Польшчы» (1876, т. 2) К. Пулаўскага, «Першая вайна Рэчы Паспалітай з Вялікім княствам Маскоўскім пры Баторыі» (1892, т. 2, ч. 1) К. Гурскага, «Гснеральная канфедэрацыя і паспалітае рушэнне ў 1812 г.» (1896, т. 1—2) А. Рэмбоўскага, «Земскія начальнікі ў Паўночна-заходнім краі» (1904, т. 1, ч. 2) Б. Боўфала, «Віленская кураторыя (1803—1823)» (1904, т. 3) Ю. Каленбаха, «Рымска-каталіцкае духавенства» (1906, т. 1—2, дадатак «Ргаса» («Праца»), № 3—4) і «Вітаўт — князь Літоўскі (да пяцісотай гадавіны Гарадзельскай уніі)» (1913, т. 2) А. Прахаскі, «Літва напярэдадні вялікай вайны 1812 г.» (1906, т. 4) і «Літоўская канфедэрацыя ў 1812 г.» (1910, т. 3) Я. Івашкевіча, «Каталіцкі касцёл пад кіраваннем Кацярыны II (у час першага падзелу 1772—1773)» (1909, т. 1) і «Замах на Станіслава Аўгуста (у святле ватыканскіх крыніц)» (1911, т.1) М. Лёрата, «Беларусь і беларусы» (1910, т. 1, дадатак «Ргаса» («Праца»), № 1—2) П. Зубовіча, «Трыста гадоў таму назад (вайна польска-маскоўская 1609—1618)» (1911, т. 1) Т. Корзана. Этнаграфіі, фалькларыстыцы і гаспадарцы Беларусі прысвечаны публікацыі: «Пра ўрочышчы і звычаі пінскага люду, а таксама пра характар яго песні» (1852, т. 4; 1853, т. 1) Р. Зянькевіча; «Земляробчыя абрады» (1867, т. 2), «Звычаі народа з ваколіц Тыкоціна і Бельска» (1868, т.1), «Пчалярскія, паляўнічыя і земляробчыя забабоны» (1876, т. 4) З. Глогера; «Аб асушэнні палескіх (пінскіх) балот» (1880, т. 2, ч. 4, без пазначэння аўтара). Змешчаны рэцэнзіі на працы: К. Тышкевіча («Пра курганы на Літве і Заходняй Русі») Ф. Сабяшчанскага (1869, т. 3), К. Гурскага «Гісторыя польскай кавалерыі», А. Прахаскі «Аб сапраўднасці пісем Гедзіміна», I. Даніловіча «Кодэкс Напалеона ў параўнанні з польскім і літоўскім правам» невядомых аўтараў (1896, т. 1,ч. 1; 1906, Т. 1, ч. 1)[1].

Галоўныя рэдактары правіць

Зноскі

  1. а б в А. Ф. Літвіновіч. «Biblioteka Warszawska» // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць