Bidens pilosa — від травяністых раслін роду ваўчкі (Bidens) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Bidens pilosa
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bidens pilosa


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35731
NCBI  42337
EOL  579063
IPNI  32564-2
TPL  gcc-77369

З’яўляецца каранцінным пустазеллем Еўразійскага эканамічнага саюза[3].

Батанічнае апісанне

правіць

Аднагадовая расліна да 1,2 м вышыні. Сцябло прамое, простае або разгалінаванае, голае. Хвосцікі 2,5-7 (8) см даўжыні, голыя. Лісце супраціўнае, ад суцэльнага (пераважна дзве-тры ніжнія пары, 7-10 см даўжыні і 4-5 см шырыні) да тройчатага, іх лісточкі яйцападобныя або даўгавата-ланцэтныя, на верхавіне вострыя або адцягнутыя, па краі буйнапілаватыя, па жылках больш менш апушаныя кароткімі сагнутымі жорсткімі валасінкамі, у аснове шырокаклінападобныя ці амаль ўсечаныя; верхавінны лісточак 8-11 см даўжыні і 3-4 см шырыні, на доўгім хвосціку, амаль у два разы буйнейшы за сядзячыя бакавыя.

Кошыкі каля 5 мм шырыні, больш высокія, чым шырокія, часцей адзінкавыя на верхавінах сцябла і галін, на ножках ад 8 да 11 см даўжыні, у аснове апушаныя. Абгортка двухшэраговая, трубчастая, яе вонкавыя лісточкі зялёныя, лісточкападобныя, у ліку 8-9, 5-6 мм даўжыні і да 1,5 мм шырыні, на верхавіне коратка востраканцовыя, па краі раснічастыя, Унутраныя лісточкі 6 мм даўжыні і 2 мм шырыні, даўгавата-ланцэтныя, з шырокім бялёсым перапончатым краем, на верхавіне тупыя і тут апушаныя кароткімі белымі валасінкамі.

Краявыя кветкі у невялікай колькасці, з вельмі кароткімі белымі язычкамі, нярэдка адсутнічаюць. Кветкі дыска трубчастыя, жоўтыя, з чырванаватымі жылкамі; вяночак 3-4,5 мм даўжыні, з 5 зубцамі, яго завужаная частка амаль у 2 разы карацейшая за пашыраную. Сямянкі цёмна-бурыя, лінейныя, 4-вугальныя, 5-12 (13) мм даўжыні, на верхавіне з 2-4 асцюкамі, апушаныя рассеянымі, уверх накіраванымі кароткімі шчаціністымі валасінкамі, якія сядзяць на грудках.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. «Об утверждении единого перечня карантинных объектов Евразийского экономического союза» – тематические подборки НПА на Pravo.by (руск.). pravo.by. Праверана 6 сакавіка 2024.

Літаратура

правіць