Пітэр Бодэрт
Пітэр Бодэрт (нідэрл.: Pieter Boddaert; 1730 ці 1733, Мідэлбург — 6 мая 1795, Утрэхт) — нідэрландскі ўрач і натураліст. Сын юрыста і паэта Пітэра Бодэрта Старэйшага (1694—1760); у сваю чаргу сынам Бодэрта быў Пітэр Бодэрт Малодшы (1766—1805), таксама паэт.
Пітэр Бодэрт | |
---|---|
нідэрл.: Pieter Boddaert | |
Дата нараджэння | 26 мая 1730[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 6 мая 1795 (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Pieter Boddaert[d] |
Дзеці | Pieter Boddaert jr.[d] |
Род дзейнасці | біёлаг, урач, арнітолаг, заолаг, натураліст, іхтыолаг, выкладчык універсітэта, фізіёлаг |
Навуковая сфера | урач, натураліст |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Boddaert».
|
Скончыў Утрэхцкі ўніверсітэт, з 1764 года выкладаў у ім. Перапісваўся з Карлам Лінеем, захавалася 14 яго лістоў. Быў блізка знаёмы з Альбертам Шлосерам і пакінуў апісанне сабранай ім кунсткамеры. У 1783 годзе апублікаваў паказальнік да «Ілюстраваных табліц» (фр.: Planches enluminées) Эдмэ Луі Дабантона, у якім прапанаваў, прытрымліваючыся Лінея, біномную наменклатуру для відаў, апісаных Бюфонам; шмат якія з гэтых найменняў выкарыстоўваюцца дагэтуль. У працы 1785 года «Elenchus Animalium» упершыню ўвёў біномныя найменні для шэрагу млекакормячых, у тым ліку для двух відаў, якія цяпер ужо вымерлі: квагі і тарпана.
Зноскі
- ↑ Pieter Boddaert // The Stuttgart Database of Scientific Illustrators 1450–1950 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pieter Boddaert // Biodiversity Heritage Library — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117608831 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117608831 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.