Муха сіняя мясная

(Пасля перасылкі з Calliphora uralensis)

Муха сіняя мясная (Calliphora uralensis) — двухкрылае насякомае сямейства Мясныя мухі (Calliphoridae). Адносіцца да сінантропных відаў.

Муха сіняя мясная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calliphora uralensis Villeneuve, 1922


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  151554
NCBI  1763914
EOL  729988

Арэал правіць

Распаўсюджана ў Заходняй Еўропе і Паўночнай Амерыцы, паўночных і цэнтральных раёнах Расіі. Прадстаўнікі віду — пасялковыя паўэндафілы. Імага з’яўляюцца ў чэрвені, дасягаючы максімальнай колькасці ў жніўні-верасні. Асноўныя месцы выплода — неканалізацыйныя прыбіральні (вясковыя прыбіральні) з вільготнымі фекаліямі.

Экалогія правіць

Дарослыя мухі харчуюцца ягадамі, садавіной, малочнымі прадуктамі, рыбай і мясам, экскрэментамі чалавека (факультатыўныя капрафагі).

Шкоднасць правіць

Сіняя мясная муха — пераносчык кішачных інфекцый і інвазій (яец гельмінтаў)[1].

Зноскі

  1. Дербенева-Ухова В. П. Синантропные мухи // В кн.: Руководство по медицинской энтомологии. — М.: Медицина, 1974. С. 176—203.

Літаратура правіць

  • Горностаев Г. Н.  (руск.) Насекомые СССР. М. Мысль. 1970. 372 с.
  • Грунин К. Я. Сем. Calliphoridae — Каллифориды // Определитель насекомых Европейской части СССР. Т. 5. Двукрылые и блохи. Ч. II. / ред. Г. Я. Бей-Биенко. — Л.: Наука, 1970. — С. 607—624.
  • Дербенева-Ухова В. П.  (руск.) Синантропные мухи // В кн.: Руководство по медицинской энтомологии. М.: Медицина, 1974. — С. 176—203.
  • Захваткин Ю. А. Курс общей энтомологии. — М. Колос, 2001.