Ceratiomyxa fruticulosa — від слізевікоў сямейства Ceratiomyxaceae.

Ceratiomyxa fruticulosa
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ceratiomyxa fruticulosa


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  181384
NCBI  435415
EOL  874024
MB  232106

Распаўсюджанне правіць

Касмапалітычны від. Распаўсюджаны і ў тропіках, і ва ўмераным поясе, і ў Арктыцы[1]. Трапляецца на тэрыторыі Украіны і Беларусі.

Апісанне правіць

Спаракарпы вельмі дробныя, звычайна белыя, радзей жаўтлявыя, сіняватыя або празрыстыя. Яны маюць форму стрыжняў вышынёй каля 1-6 мм і таўшчынёй 0,3 мм, часам разгаліноўваюцца ля асновы на некалькі (да 5) тычынак. Спаракарпы звычайна ўтвараюць друзлыя або кампактныя групы, якія складаюцца з дзясяткаў і сотняў адзінарных стрыжняў. Яны маюць мяккую, губкавую тэкстуру. Споры растуць на вонкавай паверхні пладаносных цел. яны маюць памер 7-20×1,5-3 мкм. Споры бясколерныя або бледна-зеленаватыя і маюць крупчастую структуру ўнутры. Плазмодый вадзяністы, бела-жоўты[2].

Расце на паверхні лісцяных і іглічных дрэў, імхоў і да таго падобнага. Аднак яна не з’яўляецца паразітам і не пранікае глыбока ў арганізмы, на якіх жыве. Яе плазмодый павольна поўзае па паверхні субстрата, паглынаючы і пераварваючы арганічныя часціцы, бактэрыі і грыбкі, знойдзеныя на ім[2].

Зноскі

  1. Hermann Neubert (1993). Die Myxomyceten Deutschlands und des angrenzenden Alpenraumes unter besonderer Berücksichtigung Österreichs. Vol. 1. Gomaringen: Karlheinz Baumann Verlag. p. 40. ISBN 3-929822-00-8.
  2. а б Апісанне Ceratiomyxa fruticulosa. Архівавана з першакрыніцы 14 серпня 2020. Праверана 4 вересня 2019.