Цьмянец клубняносны

від раслін
(Пасля перасылкі з Chaerophyllum bulbosum)

Цьмянец клубняносны (Chaerophyllum bulbosum) — від шматгадовых раслін сямейства парасонавыя (Apiaceae).

Цьмянец клубняносны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chaerophyllum bulbosum L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29615
NCBI  109096
EOL  581716
GRIN  t:10020
IPNI  840155-1
TPL  kew-2714191

Апісанне правіць

Лісце двойчы-тройчы рассечанае. Корань верацёнападобны.

Асяроддзе пражывання правіць

Звычайны насельнік кустоў, засмечаных тэрыторый, палян, узлескаў.

Практычнае выкарыстанне правіць

Карані духмяныя, па форме нагадваюць моркву і маюць прыемны смак смажаных каштанаў. На Каўказе расліну ядуць сырой і смажанай накшталт бульбы. У Румыніі і Малдове маладыя далікатныя парасткі і лісце лічаць добрай зелянінай для полівак і зялёных супоў.

У 1846 годзе быў завезены ў Францыю, дзе на працягу многіх гадоў культываваўся на ўзроўні з бульбай[3].

Селекцыйныя працы гэтай малавядомай гародніны пачаліся ў сярэдзіне 1980-х. Мае культурныя сарты «Altan», «Véga», і «M4.10». Зараз вырошчваецца ў невялікіх колькасцях у Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША[4].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. REVALORIZATION OF LOST VEGETABLES : A CONTRIBUTION TO PRESERVATION OF GENETIC RESOURCES.. www.actahort.org. Архівавана з першакрыніцы 2 червня 2018. Праверана 29 верасня 2018.
  4. Chervil Root. www.specialtyproduce.com. Архівавана з першакрыніцы 29 вересня 2018. Праверана 29 верасня 2018.

Літаратура правіць

  • М. Л. Рева, Н. Н. Рева Дикі їстівні рослини України / Київ, Наукова думка, 1976—168 с. — С.70