Даўжыня пярэдняга крыла самца 23-25 мм. Вусікі паступова патаўшчаюцца да вяршыні, без рэзка адасобленай булавы, знізу ружовыя, зверху цёмныя. Крылы зверху бледныя, жаўтлява-зялёныя, часам з цёмным налётам ля кораня. Пярэдняе крыло зверху з цёмнай аблямоўкай, не дасягае анальнага краю; аблямоўка мае расплывістую пляму колеру фону, дыскавая пляма чорная, суцэльная, авальная. Задняе крыло зверху са слабым цёмным апыленнем па краі і двайной аранжавай дыскальнай плямай. Махра ружовая. Фон ніжняй паверхні жоўты.
Даўжыня пярэднега крыла самкі 23-28 мм. Малюнак, як у самца, фон крылаў зверху амаль белы, з лёгкім жаўтлявым або крыху зялёным адценнем. Цёмная краёвая аблямоўка на заднім крыле слаба развітая, часам адсутнічае.
-
Colias hyale ♂
-
Colias hyale ♂ △
-
Colias hyale ♀
-
Colias hyale ♀ △
Вусені зялёныя, з чатырма падоўжнымі жоўтымі палосамі, з двума шэрагамі чорных кропак на спінны баку цела.
- ↑ Напісанне Жаўтушка лугавая ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.429