Белазубка малая

(Пасля перасылкі з Crocidura suaveolens)

Белазу́бка малая (Crocidura suaveolens) — дробнае млекакормячае з роду Белазубкі (Crocidura) сямейства Землярыйкавыя (Soricidae).

Белазубка малая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Crocidura suaveolens Pallas, 1811

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  633681
NCBI  52631
EOL  1178871

Апісанне правіць

Даўжыня цела 5—7 см, маса 4—8 г. Вушы добра развітыя. Поўсць кароткая, на спіне і баках ад цёмна-бурай да светлай блакітна-шэрай. На бруху поўсць мае светла-шэры або белаваты колер. На хвасце рэдкія валаскі белаватага колеру.

Пашырэнне правіць

Распаўсюджана на тэрыторыі Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы, Сярэдняй Азіі, Паўночнай Афрыкі, на поўначы Кітая, на Каўказе, у Забайкаллі і Прымор’і. На тэрыторыі Беларусі трапляецца рэдка (адзначана на Палессі ў Лунінецкім, Мазырскім і Чачэрскім раёнах).

Асаблівасці біялогіі правіць

Спароўваюцца ў маі—чэрвені. Цяжарнасць працягваецца 4 тыдні. Нараджаюць 5—10 дзіцянят.

За суткі малая белазубка з’ядае корму амаль у паўтара разы больш, чым важыць сама і не харчуючыся можа пражыць каля сутак.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць