Кіпарыс вечназялёны (Cupressus sempervirens) — від хвойных вечназялёных дрэў кіпарысавых (Cupressaceae).
Батанічнае апісаннеПравіць
Дрэва вырастае вышынёй 25-30 м, з прамым ствалом да 50-60 см у дыяметры. Лісце цёмна-зялёнае, дыяметр шышак да 3,8 см. Вядома некалькі разнавіднасцяў — з пірамідальнай або разгалістай кронай.
У прыродзе сустракаецца на поўдні Еўропы і захадзе Азіі, дзе разводзіцца з антычных часоў. Расце даволі хутка, пераносіць працяглую засуху і кароткачасовыя паніжэнні тэмпературы да −20 °C. У культуры з антычных часоў.
Культывуюцца часцей за ўсё пірамідальныя формы (напрыклад, у Крыме і на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа).
Дажывае да 2000 гадоў. У Турцыі часта высаджваецца на могілках.
Міжнародная Чырвоная кніга лічыць кіпарыс таксонам мінімальнай рызыкі[1].
Зноскі