Зелянушкі
(Пасля перасылкі з Dolichopodidae)
Зеляну́шкі (Dolichopodidae) — сямейства насякомых атрада двухкрылых.
Зелянушкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зелянушка кіпцюрападобная (Dolichopus ungulatus) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Dolichopodidae Latreille, 1809 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Падсямействы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне правіць
Даўжыня 1,2—8 мм. Цела металічна-зялёнае. Вочы вялікія. Вусікі кароткія, трохчленікавыя. Крылы празрыстыя з трыма радыяльнымі жылкамі. Ногі тонкія.
Пашырэнне правіць
Пашыраны на ўсіх кантынентах. Вядома больш за 7000 відаў. На Беларусі на траве, лісці, хмызняку, пяску каля вадаёмаў, на паверхні вады, ствалах дрэў, пашкоджаных караедамі, найбольш трапляюцца прадстаўнікі родаў Dolichopus і Neurigona, пераважна зелянушка кіпцюрападобная (Dolichopus ungulatus).
Асаблівасці біялогіі правіць
Большасць відаў — драпежнікі, кормяцца нагахвосткамі, тлямі, чарвямі, ёсць раслінаедныя.
Развіццё з поўным ператварэннем. За год адна—дзве генерацыі. Зімуюць у фазе лічынкі.
Гл. таксама правіць
Літаратура правіць
- Хацько Э. Зелянушкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.