Плывунцы́ (Dytiscidae) — сямейства водных насякомых атрада цвердакрылых.
Даўжыня да 5 см. Цела авальнае, чорнае, іншы раз з жоўтымі плямамі або палосамі, верх крапінкавы або шчыгрынаваны. Галава шырокая, вусікі 11-членікавыя, ніткападобныя. Брушка з 14 сегментаў. Заднія ногі доўгія, плавальныя, пярэднія каротхія, хапальныя. Дыхаюць паветрам, якое ўтрымліваюць пад надкрыламі.
Драпежнікі. Некаторыя віды знішчаюць лічынак камароў-крывасмокаў, іншыя — малявак рыб.
Развіццё з поўным ператаарэннем. Акукліваюцца ў глебе паблізу вады.
Зноскі
- Максімава С. Плывунцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.