Edithcolea grandis — від сукулентных раслін родам з Афрыкі, адзіны від манатыпнага роду Edithcolea сямейства кутровыя (Apocynaceae). Расліна названа ў гонар Эдыт Коўл (1859—1940), брытанскага батаніка[3].
Edithcolea grandis — шматгадовая сукулентная расліна з ляжачымі, прыўзнятымі, моцна разгалінаванымі парасткамі. У вышыню яны дасягаюць каля 10 см і дыяметрам 1 на 1.5 см. Яны круглявыя ў папярочным перасеку з чатырма-пяццю рэбрамі. Рэбры часам шрубападобныя. Паверхня голая, карычнева-аліўкавая, з канічнымі бародаўкамі з жорсткімі і вострымі шыпамі.
Расліна звычайна нясе адну кветку, якая расце на сцябле на верхніх частках парасткаў. Кветка плоская, абодваполая і ў дыяметры мае ад 8 да 12.5 см.
Плады — струкі. Авальная, светла-карычневая, каля 6 шт насенін памерам каля 4 мм нясуць пучок пуху дыяметрам ад 25 да 30 мм.
↑Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
↑ Lotte Burkhardt: Verzeichnis eponymischer Pflanzennamen. Erweiterte Edition. Botanic Garden and Botanical Museum Berlin, Freie Universität Berlin Berlin 2018.
↑Bulletin of Miscellaneous Information, Royal Gardens, Kew. Kew, 1895, S. 220. online