Ластаўневыя
Ластаўневыя[3] (Asclepiadoideae) — падсямейства двухдольных зрослапялёсткавых раслін сямейства Apocynaceae.
Ластаўневыя | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
Asclepiadoideae | |||||||||||||
|
Сістэматыка
правіцьЗгодна з APG II Asclepiadoideae лічыліся асобным сямействам Asclepiadaceae. Аднак малекулярныя дадзеныя сведчаць аб тым, што група эвалюцыйна паходзіць ад Apocynaceae, і, таму згодна з апошняй батанічнай сістэматыкай APG III таксон быў рэкатэгарызаваны як падсямейства сямейства Apocynaceae. У яго ўваходзяць 214 родаў, з якіх больш за тры дзясяткі сукулентных, і каля 2 400 відаў.
Агульная біямарфалагічная характарыстыка
правіцьКусты, паўкусты, шматгадовыя ці аднагадовыя травяністыя расліны, часта з павойнымі сцебламі. Лісце размяшчаецца чаргова, супратыўна або кольцава. Ліставыя пласціны — простыя, цэльнакрайнія, без прылісткаў. Кветкі правільныя, абодваполыя, адзінкавыя або сабраны ў суквецці. Плод — сухая лісцянка, якая раскрываецца па шве. Насенне часцей за ўсё мае чубок шаўкавістых валасінак.
Распаўсюджанне
правіцьПрадстаўнікі гэтага сямейства распаўсюджаныя пераважна ў тропіках і субтропіках. Распаўсюджаны ў Амерыцы, Афрыцы, Усходняй Азіі. Некаторыя нешматлікія віды растуць ва ўмераных шыротах.
Сукулентныя роды сямейства паходзяць з Паўднёвай Афрыкі (Hoodia, Huernia, Stapelia, Caralluma, Tavaresia). Ceropegia расце ў Цэнтральнай, Паўднёва-Усходняй Афрыцы, на Мадагаскары і на Канарскіх астравах, у Індыі. Hoya распаўсюджаная ў Індыі, Кітаі, на Малайскім архіпелагу і на паўночным усходзе Аўстраліі.
Выкарыстанне
правіцьНекаторыя віды сямейства выкарыстоўваюць як лекавыя расліны. Прымяняюцца пры сардэчных, гінекалагічных і іншых захворваннях. Многія віды вырошчваюць як дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Asclepiadaceae
Літаратура
правіць- Широбокова Д. Н., Нікітіна В. В., Гайдаржи М. М., Баглай К. М. Кактуси та інші сукулентні рослини. — К.: Українські пропілеї, 2003. — 110 с. ISBN 966-7015-28-9
- Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985. [1]
Спасылкі
правіць- Удивительные ластовневые / Київський сайт про кактуси та кактусистів Архівавана 4 студзеня 2014. (руск.)
- Малоизвестные ластовневые / Floralworld.ru (руск.)
- The Genera of Asclepiadoideae, Secamonoideae and Periplocoideae (Apocynaceae) Архівавана 4 студзеня 2016. (англ.)
- http://www.ars-grin.gov/cgi-bin/npgs/html/family.pl?1694 Архівавана 18 лістапада 2004.