Evolveангл. «эвалюцыянаваць») — трэці студыйны альбом амерыканскага інды-гурту Imagine Dragons, выпушчаны 23 чэрвеня 2017 году на лэйблах Interscore і KIDinaKORNER. Вакаліст гурту Дэн Рэйнальдс назваў альбом «эвалюцыяй Imagine Dragons». Назва таксама стылізуецца пад ƎVOLVE. Альбом дасціг 2 пазіцыі у Billboard Hot 100 і 1 у Billboard Top Rock Albums. Песні «Believer», «Thunder», «Whatever it takes» і «Next to Me» былі выпушчаны як сінглы. Альбом мае статус плацінавага ад RIAA.

Evolve
Вокладка альбома Imagine Dragons «Evolve» (23 чэрвеня 2017)
Студыйны альбом Imagine Dragons
Дата выпуску 23 чэрвеня 2017
Запісаны 2016-2017
Жанр поп-рок, электрапоп
Працягласць 39:12
Прадзюсар Алекс Да Кід
Мова песень Англійская
Лэйбл Interscore, KIDinaKORNER
Храналогія Imagine Dragons
Smoke + Mirrors (2015)EvolveOrigins (2018)

Гісторыя

правіць

У лютым 2016 года пасля дзесяцімесячнага тура ў падтрымку альбома Smoke + Mirrors музыканты Imagine Dragons заявілі аб тым, што збіраюцца ўзяць перапынак да канца года. У інтэрв’ю для часопіса Billboard вакаліст Дэн Рэйнальдс растлумачыў, што гурт бесперапынна працаваў на працягу шасці гадоў, таму яны хочуць узяць перапынак мінімум на год. Тым не менш, у 2016 годзе гурт запісаў песні для саўндтрэкаў фільмаў «Да сустрэчы з табой», «Атрад самагубцаў», «Пасажыры» і ўдзельнічаў у некалькіх шоу.

Першы тызер новага альбома з’явіўся 13 верасня 2016 года, на працягу наступных чатырох месяцаў гурт публікаваў паведамленні-падказкі. 24 студзеня 2017 года ў Twitter-акаўнце гурта было апублікавана паведамленне «goodnight +», якое азначала заканчэнне эпохі альбома Smoke + Mirrors і пераход да наступнага альбому.

Спіс Кампазіцый

правіць
№ 1. I Don’t Know Why 3:10
№ 2 Whatever it takes 3:21
№ 3 Believer 3:24
№ 4 Walking the Wire 3:52
№ 5 Rise Up 3:51
№ 6 I’ll Make it Up To You 4:22
№ 7 Yesterday 3:25
№ 8 Mouth of the River 3:41
№ 9 Thunder 3:07
№ 10 Start Over 3:06
№ 11 Dancing in the Dark 3:53

Сінглы

правіць
Назва Дата выпуску
Believer 1 лютага 2017
Thunder 27 красавіка 2017
Whatever It Takes 8 мая 2017
Next to Me 21 лютага 2018

Пазіцыі у чартах

правіць
Тыднёвы чарт (2017) Найвышэйшая пазіцыя
Аўстралія (ARIA) 4
Аўстрыя (Ö3 Austria) 2
Бельгія (Ultratop Flanders) 5
Бельгія (Ultratop Wallonia) 2
Канада (Billboard) 1
Чэхія (ČNS IFPI) 1
Данія (Hitlisten) 6
Нідэрланды (Album Top 100) 2
Фінляндыя (Suomen virallinen lista) 1
Францыя (SNEP) 3
Германія (Offiziele Top 100) 3
Венгрыя (MAHASZ) 19
Ірландыя (IRMA) 3
Італія (FIMI) 3
Мексіка (AMPROFON) 4
Новая Зеландыя (RMNZ) 3
Нарвегія (VG-lista) 1
Польшча (ZPAV) 1
Партугалія (AFP) 7
Шатландыя (OCC) 3
Іспанія (PROMUSICAE) 3
Швецыя (Sverigetopplistan) 2
Швейцарыя (Schweizer Hitparade) 1
Вялікабрытанія (OCC) 3
ЗША (Billboard 200) 2
ЗША (Top Alternative Albums) 1
ЗША (Top Rock Albums) 1