Favbet — міжнародная кампанія, заснаваная ў 1999 годзе ва Украіне. Працуе па міжнародных і рэгіянальных ліцэнзіях ва Украіне, Харватыі, Румыніі і на Мальце.[1] Кампанія ўваходзіць у склад міжнароднага холдынгу FavBet (Мальта).[2]

Favbet
Тып betting shop[d]
Заснаванне 1999
Краіна
Галіна забаўляльны бізнес
Сайт favbet.ua

Аб кампаніі

правіць

Кампанія была створана ў 1999 годзе ва Украіне.[3]

У Беларусі FavBet актыўна развівае сегмент «sport entertaiment», прапаноўваючы рабіць стаўкі на спартыўныя падзеі як на сваім сайце, так і ў касах і спартыўных барах «FavBet-БАР».[4]

Станам на снежань 2019 года, колькасць карыстальнікаў Fabvet.by перавысіла 3 мільёны. Колькасць спартыўных падзей, штодня прадстаўленых на сайце, налічвае больш за 2 тысячы.

У 2018 годзе кампанія стала партнёрам кіеўскага «Дынама».[5]

Кампанія таксама працуе ў Харватыі і Румыніі.[6][7]

Ліцэнзія

правіць

У Беларусі кампанія вядзе гаспадарчую дзейнасць пад юрыдычнай асобай ТАА «ФавБетБел». Ліцэнзія на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне гуляльнага бізнесу № 33120/593 выдадзеная 15.02.2013.

Спонсарства і партнёрства

правіць

У Беларусі кампанія FavBet вядзе актыўную спонсарскую і партнёрскую дзейнасць.

2019 год

правіць

У сакавіку брэнд-амбасадарам брэнду стаў Аляксандр Глеб — вядомы беларускі футбаліст, пераможца Лігі чэмпіёнаў УЕФА.[8] У чэрвені кампанія падпісала партнёрскую дамову з футбольным клубам «Дынама-Брэст».[9], якая ў сезоне 2019 года ўпершыню стала Чэмпіёнам Беларусі па футболе.[10]

2020 год

правіць

У пачатку года ФК «Дынама-Брэст» стаў афіцыйным бетынг-партнёрам клубу.[11] У лютым пачатковец вышэйшай лігі Чэмпіянату Беларусі, футбольны клуб «РУХ» (Брэст), стаў партнёрам «FavBet», падпісаўшы кантракт на 2 сезоны.[12] У лютым было падпісанае спонсарскае пагадненне з ФК «Іслач» (Мінская вобласць). У рамках партнёрства брэнд «FavBet» прадстаўлены на гульнявой і трэніровачнай форме каманды. [13] У чэрвені партнёрам кампаніі стаў ўпершыню футбольны клуб з Першай лігі Беларусі — «Арсенал» (Дзяржынск).

2022 год

правіць

У сакавіку 2022 года ў выніку расійскага ўварвання ва Украіну кампанія спыніла дзейнасць у Беларусі.[1]

Сацыяльныя праекты

правіць

У сакавіку 2020 кампанія FavBet сумесна з Белтэлерадыёкампаніяй стала партнёрам праекту «НАШ HLEB» — маштабнага тэлевізійнага праекту, які распавядае аб спартыўнай кар’еры Аляксандра Глеба.[14] Сваімі ўспамінамі ў фільме падзяліліся сябры і калегі спартсмена, сярод якіх: экс-форвард «Штутгарту» Кевін Кураньі, брамнік «Арсеналу» і зборнай Германіі Йенс Леман, былыя паўабаронцы «Арсенала» Сеск Фабрэгас, Мацье Фламіні і іншыя.

Спецыяльныя падзеі

правіць

Перад фіналам песеннага конкурсу «Еўрабачанне 2019», эксперты кампаніі ацанілі шанцы беларускай спявачкі ZENы на выніковую перамогу і прадставілі іх гледачам.[15]

Зноскі

  1. а б Favbet зупиняє роботу в Білорусі
  2. FavBet Limited
  3. Огляд букмекерської контори Favbet
  4. Favbet бар(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2020. Праверана 10 жніўня 2020.
  5. РОБІТЬ СТАВКУ НА МУЗИКУ: M1 MUSIC AWARDS ПРЕДСТАВЛЯЄ НОВУ НОМІНАЦІЮ СПІЛЬНО З FAVORIT
  6. Экс-игрок «Ювентуса» и «Челси» Муту стал послом Favbet
  7. FavBet lands heavyweight brand ambassador in Filip Hrgović
  8. Футбол. Александр Глеб стал амбассадором компании FavBet в Беларуси. Праверана 10 жніўня 2020.(недаступная спасылка)
  9. Брестское «Динамо» и БК «FavBet» заключили договор о сотрудничестве. Праверана 10 жніўня 2020.
  10. «Динамо-Брест» впервые выиграло чемпионат Беларуси, прервав 13-летнюю серию БАТЭ. Праверана 10 жніўня 2020.
  11. FAVBET – ОФИЦИАЛЬНЫЙ БЕТТИНГ ПАРТНЕР ФК "ДИНАМО БРЕСТ". Праверана 10 жніўня 2020.
  12. FavBet – беттинг-партнер «Руха»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2020. Праверана 10 жніўня 2020.
  13. FavBet стал официальным беттинг-партнером «Ислочи». Праверана 10 жніўня 2020.
  14. "Беларусь 1" расскажет историю легенды белорусского спорта Александра Глеба. Праверана 10 жніўня 2020.
  15. https://telegraf.by/showbiz/440096-evrovidenie-2019-zena-nacelilas-na-rekord-shansi-lazareva-padayut/(недаступная спасылка)

Спасылкі

правіць