Fran Bow
Fran Bow (бел.: Фрэн Боў) — камп’ютарная індзі-гульня ў жанры пазл і Point-and-Click.
Fran Bow | |
---|---|
Распрацоўшчыкі | Killmonday Games HB |
Выдавец | Killmonday Games HB |
Частка серыі | Fran Bow |
Даты выпуску | 27 жніўня 2015 года |
Жанр | Камп'ютарная гульня-квэст, Point and Click, Пазл |
Стваральнікі | |
Сцэнарысты | Natalia Figueroa |
Праграміст | Isak Martinsson |
Кампазітары | Isak Martinsson |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Microsoft Windows, Mac, Linux |
Гульнявы рухавічок | GameMaker[d][1] |
Рэжым гульні | аднакарыстальніцкі |
Мовы інтэрфейсу | англійская[2], нямецкая[2], іспанская[2], руская[2], бразільскі варыянт партугальскай мовы[d] і французская |
Носьбіты | лічбавае распаўсюджванне[d] і лічбавая спампоўка[d] |
Кіраванне | сэнсарны экран[d] |
Афіцыйны сайт |
Сюжэт правіць
Сюжэт — псіхадэлічная хорар-гісторыя 10-гадовай дзяўчынкі, якая, нягледзячы на псіхічнае растройства, а часам і з яго дапамогай павінна прайсці праз многія прыгоды і разабрацца ў таямніцах смерці сваіх бацькоў. Падзеі адбываюцца ў некалькіх паралельных сусветах. Адзін з іх — наша, чалавечая рэальнасць, астатнія — жахлівыя, самнамбулічныя вымярэнні, адваротныя бакі рэальнасці. Дзяўчынку суправаджае яе сябар, кот Містэр Поўнач. Гісторыя часткова пераклікаецца з «Алісай у дзівоснай краіне» Льюіса Кэрала. Саму Алісу можна пабачыць на фотаздымку разам з галоўнай гераіняй — тая заве яе сваёй школьнай сяброўкай.
Персанажы правіць
- Фрэн Боў-Дагенхарт — 10-гадовая дзяўчынка, невысокага росту, з кароткімі цёмнымі валасамі. Не па гадах разумная і ўдумлівая. Каменціруе ўсе навакольныя падзеі ў філасофскім і іранічным тоне. З-за псіхічнага захворвання блытае рэальнасць і фантазіі. Таблеткі, якія ёй памылкова выдаюць у клініцы, толькі паглыбляюць гэтую праблему. Але вар’яцтва прыносіць дзяўчынцы мала пакут. Яна адчувае сябе нядрэнна і існуе як бы «на іншай хвалі», чым астатнія людзі. Любіць свайго коціка — містэра Поўнач. Вельмі сумуе з-за смерці сваіх бацькоў.
- Містэр Поўнач — чорны кот, лепшы сябр Фрэн Боў. Можа размаўляць са сваёй гаспадыняй, дапамагае ёй у складаных сітуацыях.
- Рэмар — жудасны дэман, які пераследуе Фрэн.
- Ітвард — добры ці то дэман, ці то анёл. Нягледзячы на страшэнны выгляд, стаў для Фрэн як бы другім бацькам.
- Клара і Мія Бумальхет — дзве 16-гадовыя сіямскія блізняткі. Злавесныя і ганарлівыя, больш за ўсё мараць аддзяліцца адна ад адной і гатовыя дзеля гэтага на любыя сродкі.
- Марсэль Дзірн — урач з псіхіятрычнай клінікі.
- Грэйс Дагенхарт — цётка Фрэн Боў.
- Палонтрас — чароўны дракон з казачнай краіны.
- Мабука — кіраўніца цемры.