General Cup 2013 (снукер)


General Cup 2013 — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 9 па 13 верасня 2013 года ў «General Snooker Club», у Ганконгу. Турнір стаў пятым розыгрышам «General Cup», які праходзіў у 2004 і 2009 гадах, а з 2011 года праходзіць штогод. Пераможца турніру атрымаў HK$120 000, а аўтар максімальнага брэйка мог атрымаць HK$147 000, а таксама алмазны кі, кошт якога равняўся HK$220 000.

General Cup 2013
Фота
Сезон 2013/2014
Тэрміны 9 — 13 верасня 2013
Арэна General Snooker Club
Краіна Ганконг
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Прызавыя пераможцы HK$120,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Марк Дэвіс
Фіналіст Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан
Лік 7:2
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 8
Колькасць матчаў 15
←2012General Cup2014→

Спаборніцтва уключала ў сябе групавы раўнд, у якім 8 прафесійных снукерыстаў, разбітыя на 2 групы па 4 удзельніка, гулялі адзін з адным па аднаму разу. Пасля гэтага з кожнай групы выходзіла па два лепшых гульца ў плэй-оф, дзе яны гулялі паўфінальныя двубоі і фінальны матч.

Пераможцам турніру стаў Марк Дэвіс, які перайграў у групавым этапе англічан Рыкі Уолдэна (3ː1) і Шона Мёрфі (3ː2) і саступіў мясцоваму фаварыту Марке Фу (2ː3), выйшаўшы ў паўфінал з другога месца, пасля чаго разграміў у апошніх паядынках Бары Хокінса (6ː1) і лідара сусветнага рэйтынгу Ніла Робертсана ў фінале (7ː2). Гэтая перамога прынесла Дэвісу чацвёрты прафесійны тытул, а таксама другую снукерную перамогу за два тыдні (7 верасня 2013 года ён стаў трохразовым чэмпіёнам свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі).

Турнір

правіць
 
Ганконг

General Cup 2013 года стаў пятым розыгрышам гэтага турніру, які быў заснаваны ў 2004 годзе, пасля чаго праходзіў у 2009, а з 2011 года праводзіцца штогод. З самога заснавання General Cup праходзіць у General Snooker Club у Ганконгу.

Прызавыя грошы

правіць

Прызавы фонд турніру склаў HK$280,000, а таксама яшчэ па HK$2,000 за кожную соценную серыю. Пераможца турніру атрымаў HK$120,000, што прыкладна равнялася £15,000 (на £5,000 больш, чым за перамогу на этапе PTC). Апроч таго, вялікі прыз быў падрыхтаваны для аўтара максімальнага брэйка, у суме ў тры разы перасягнуўшы прыз за перамогу на спаборніцтве.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
HK$120,000
Фіналіст
HK$60,000
Паўфіналісты
HK$40,000
Соценны брэйк
HK$2,000
Найвышэйшы брэйк
HK$20,000
Максімальны брэйк
HK$367,000[пг 1]
  1. Аўтар максімальнай серыі мог атрымаць HK$147,000, а таксама алмазны кі, кошт якога прыкладна равняўся HK$220,000

Групавы раўнд

правіць

Група A

правіць
Гулец 1 Лік Гулец 2
  Бары Хокінс 2-3   Джо Пэры
  Ніл Робертсан 3-1   Эндру Хігінсан
  Джо Пэры 3-1   Эндру Хігінсан
  Ніл Робертсан 1-3   Бары Хокінс
  Бары Хокінс 3-1   Эндру Хігінсан
  Ніл Робертсан 3-0   Джо Пэры

Табліца

правіць
М Гулец ЗМ В П Ф ВФ ПФ РФ А
1   Бары Хокінс 3 2 1 13 8 5 +3 2
2   Ніл Робертсан 3 2 1 11 7 4 +3 2
3   Джо Пэры 3 2 1 12 6 6 0 2
4   Эндру Хігінсан 3 0 3 12 3 9 -6 0

Група B

правіць
Гулец 1 Лік Гулец 2
  Шон Мёрфі 2-3   Рыкі Уолдэн
  Рыкі Уолдэн 1-3   Марк Дэвіс
  Шон Мёрфі 2-3   Марк Дэвіс
  Рыкі Уолдэн 1-3   Марка Фу
  Шон Мёрфі 2-3   Марка Фу
  Марка Фу 3-2   Марк Дэвіс

Табліца

правіць
М Гулец ЗМ В П Ф ВФ ПФ РФ А
1   Марка Фу 3 3 0 14 9 5 +4 3
2   Марк Дэвіс 3 2 1 14 8 6 +2 2
3   Рыкі Уолдэн 3 1 2 13 5 8 -3 1
4   Шон Мёрфі 3 0 3 15 6 9 -3 0

Плэй-оф

правіць
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 7 перамог
               
   Бары Хокінс 1  
   Марк Дэвіс 6  
       Марк Дэвіс 7
     Ніл Робертсан 2
   Марка Фу 3
   Ніл Робертсан 6  
Фінал: да 7 перамог.
General Snooker Club, Ганконг, 13 верасня 2013.
Марк Дэвіс
  Англія
7-2 Ніл Робертсан
  Аўстралія

Статыстыка турніру

правіць

Статыстыка ігракоў

правіць
ігрок Апошні матч М В П Ф ВФ ПФ ПГ (HK$)
  Марк Дэвіс Фінал:   Ніл Робертсан 7:2 5 4 1 30 21 9 70% 120,000
  Ніл Робертсан Фінал:   Марк Дэвіс 2:7 5 3 2 29 15 14 51,7% 60,000
  Бары Хокінс 1/2 фіналу:   Марк Дэвіс 1:6 4 2 2 20 9 11 45% 40,000
  Марка Фу 1/2 фіналу:   Ніл Робертсан 3:6 4 3 1 23 12 11 52,2% 40,000
  Джо Пэры Групавы раўнд 3 2 1 12 6 6 50% 0
  Шон Мёрфі Групавы раўнд 3 0 3 15 6 9 40% 0
  Рыкі Уолдэн Групавы раўнд 3 1 2 13 5 8 38,5% 0
  Эндру Хігінсан Групавы раўнд 3 0 3 12 3 9 25% 0