Geometry Dash

камп’ютарная гульня 2013 года

«Geometry Dash»камп’ютарная гульня ў жанры 2D-платформера, выпушчаная першапачаткова для мабільных прылад на iOS або Android, пазней і для настольных камп’ютараў. Стваральнік гульні — шведскі распрацоўшчык Роберт Тапала, які выступае пад псеўданімам RobTop. Гульнявы працэс уключае ў сябе праходжанне ўзроўняў з шматлікімі перашкодамі ў рытм з музыкай. Акрамя ўжо пабудаваных узроўняў, гульцы могуць ствараць свае і выкладваць іх для праходжання іншымі гульцамі. Колькасць анлайн узроўняў налічвае больш за 80 мільёнаў[1]. Вакол гульні склалася актыўная супольнасць фанатаў[2][3].

Geometry Dash
Лагатып гульніЛагатып гульні
Распрацоўшчык Швецыя Роберт Тапала
Дата анонсу 29 красавіка 2013
Даты выпуску iOS, Android
13 жніўня 2013
Windows, macOS
22 снежня 2014
Апошняя версія Android: 2.111
(15 лістапада 2017)
iOS: 2.11
(16 лістапада 2017)
Windows: 2.113
(20 лістапада 2017)
Жанры аркада, рытм гульня, платформер
Тэхнічныя даныя
Платформы iOS, Android, Windows Phone, Windows, MacOS
Гульнявы рухавічок Cocos2D-X
Рэжым гульні аднакарыстальніцкі
Мова інтэрфейсу англійская
Носьбіты лічбавае распаўсюджванне[d] і лічбавая спампоўка[d]
Кіраванне клавіятура, мыш,
геймпад, сэнсарны экран
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. 80 million 2 by ItZDuShKa. gdbrowser.com. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2022.
  2. Down with Geometry Dash!! -- a petition and accompanying scenario. Newgrounds. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2019.
  3. Geometry Dash Drama & Updates. Newgrounds. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2019.

Спасылкі правіць