Сіп белагаловы

(Пасля перасылкі з Gyps fulvus)

Белагаловы сіп (Gyps fulvus) — буйная драпежная птушка сямейства каршаковых, падальнікі.

Сіп белагаловы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gyps fulvus Hablizl, 1783

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175487
NCBI  36247
EOL  912806
FW  369536
Gyps fulvus

Апісанне правіць

Вельмі вялікі. Даўжыня цела 95—110 см, размах крылаў 240—280 см. Галава, шыя і верх цела белаватыя, махавыя цёмныя. Ніз цела рыжаваты, у маладых ніз цямнейшы і цёмны каўнер. Ад чорнага грыфа адрозніваецца формай хваста. Звычайна сустракаюцца некалькі асобін разам. Голас: ціхія, чутныя толькі зблізку каркаючыя і шыпячыя гукі, якія выдаюць толькі ў гнездавы перыяд.

Пашырэнне правіць

Распаўсюджаны на засушлівых горных і раўнінных ландшафтах. Арэал разарваны: Паўднёвая Еўропа, Малая Азія і Паўднёвая Азія (акрамя ўсходняй часткі), Паўночная і Паўднёвая Афрыка. Насяляе сухія адкрытыя тэрыторыі на краі абрываў альбо гор (200—2750 м), у пошуках харчавання адзначаны ў далінах і на раўнінах (асабліва пад час качовак).

Аселы. Мноства асобін качуе, у гэты час залятаюць у Ірландыю, Вялікабрытанію, Бельгію, Галандыю, Германію, Данію, Нарвегію, Швецыю, Фінляндыю, Эстонію, Латвію, Літву, Польшчу, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Швейцарыю, Румынію, Беларусь, Малдавію, а таксама ў Сібір.

Арэал і агульная колькасць гэтага віду паступова скарачаюцца. На тэрыторыі Беларусі вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

Асаблівсці біялогіі правіць

Гняздо пераважна ў невялікай калоніі, у шчылінах альбо на скальных уступах, у нішах і ўваходах у пячоры, на абрывістых скалах, зрэдку ў старых гнёздах на дрэвах, плоская кучка сухіх галін з высцілкай з галінак і сухой травы.

Яйка адно (калі два, то яны адкладзены дзвюма самкамі), амаль эліптычныя, з шурпатай паверхняй, брудна-белыя са светла-бурымі альбо светла-чырвонымі мазкамі; часам без мазкоў. Памеры: 92,0 х 70,5 мм.

Падвіды правіць

  • G. f. fulvus — Паўночна-заходняя Афрыка і ад Пірэнейскага паўвострава на ўсход праз Балканы, Малую Азію, Блізкі Усход, Аравійскі паўвостраў і Іран (да Паміра і Алтая)
  • G. f. fulvescens — Афганістан, Пакістан, паўночная Індыя (да Асама).

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.