Арлан-даўгахвост
від птушак
(Пасля перасылкі з Haliaeetus leucoryphus)
Арлан-даўгахвост (Haliaeetus leucoryphus) — від буйных мігруючых драпежных птушак з сямейства Ястрабіныя (Accipitridae). Харчуюцца прэснаводнай рыбай.
Арлан-даўгахвост | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Распаўсюджанне правіць
Сустракаецца ў Цэнтральнай Азіі, паміж Каспійскім морам і Жоўтым морам, ад Казахстана і Манголіі да Гімалайскіх гор, Пакістана, Індыі і Бангладэш. Часткова мігруюць; цэнтральнаазіяцкія і паўднёваазіяцкія птушкі зімуюць у паўночнай Індыі, а заходнія — у Персідскім заліве.
Апісанне правіць
Арлан-даўгахвост мае ярка-карычневы капюшон і белы твар, цёмна-бурыя крылы і рыжую спіну. Хвост чорны з характэрнай сярэдняй белай паласой. Маладыя птушкі цалкам цёмныя і без паласы на хвасце. Птушка ў даўжыню дасягае 72—84 см і ў размаху крылаў 180—205 см. Маса самак — 2,1—3,7 кг, самцоў — 2—3,3 кг.
Зноскі
Спасылкі правіць
- База данных «Позвоночные животные России»: орлан-долгохвост(недаступная спасылка)
- Назіранне ў Беларусі