Hedysarum coronarium — шматгадовая травяністая расліна, від роду Hedysarum сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Hedysarum coronarium

Суквецці
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hedysarum coronarium L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  506323
EOL  689099
IPNI  497621-1
TPL  ild-5100

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна з вышынёй сцябла ад 30 да 150 см[3]. Утварае стрыжневы корань, засухаўстойлівы. Лісце даўжынёй да 15 см непарнаперыстае з 5-11 ліставымі фрагментамі, якія эліптычныя, авальныя або зваротнаяйкападобныя і 1,5-4 см даўжынёй. Суквецці 5-15 см у даўжыню і складаюцца з да 40 кветак ад вінна-чырвонага да фіялетавага колеру. Рэдка сустракаецца альбіносная форма з белымі пялёсткамі. Карычневыя струкі з 1-4 выразна аддзеленымі адзін ад аднаго часткамі. У кожным сегменце маецца 1 круглявая, па баках пляскатая, цёмная семачка[4].

Арэал правіць

Краіны распаўсюджвання: Алжыр, Марока, Туніс, Іспанія, Балеарскія астравы і Гібралтар. Расце ад раўніны да невысокіх гор, засяляе травяністыя неапрацоўваемых паляны, краю грунтавых дарог і канавы, у асноўным гліністыя глебы да 1200 м. Культывуецца ў Паўднёвай Еўропе, Аўстраліі, Індыі, Бразіліі і Новай Зеландыі[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Ecocrop: Hedysarum coronarium Архівавана 19 студзеня 2017. bei ecocrop.fao.org
  4. Bernd Kendzior: Die wild wachsenden Fabaceae der maltesischen Inseln.
  5. G. Moore, P. Sanford, T. Wiley, 2006: Perennial pastures for Western Australia.

Спасылкі правіць