Hedysarum neglectum — від травяністых раслін роду Hedysarum сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Hedysarum neglectum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hedysarum neglectum Ledeb.

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
NCBI  1641291
EOL  643678
GRIN  t:408469
IPNI  497919-1
TPL  ild-32335

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 25-80 см. Лісце ў ліку 4-10 пар, эліптычнай або даўгавата-эліптычнай формы, 4 — 4,5 см даўжынёй, 0,5-1,6 см шырынёй, зверху голае, знізу апушанаея[4]

Суквецце — друзлая гронка, на якой размешчана 15-30 кветак. Чашачка апушаная, 4-5 мм даўжынёй. Кветкі ліловага або лілова-пурпурнага колеру. Цвіце і плоданасіць з чэрвеня па ліпень. З’яўляецца перакрыжаванаапыляльнай раслінай[5].

Плод — сухі боб.

Лік храмасом 2n = 14.

Від апісаны з ракі Тозля (Усходні Казахстан).

Месца пражывання і арэал правіць

Від сустракаецца ў высакагорным поясе, на камяністых схілах і субальпійскіх і альпійскіх лугах.

У Расіі сустракаецца ў Сібіры. Таксама насяляе ў Сярэдняй Азіі, Паўночнай Манголіі і Паўночна-Заходнім Кітаі.

Выкарыстанне чалавекам правіць

Выкарыстоўваецца як лекавая, кармавая і сіласная расліна. Прыдатны для замацавання схілаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Гл. картку расліны на TPL
  4. Курбатский В.И. Флора Сибири. — Т. 9. — 63 с.
  5. Копеечник забытый на сайте Агроэкологический атлас России и сопредельных государств

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Копеечник забытый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)