I з’езд Камуністычнай партыі Літвы і Заходняй Беларусі

Першы з'езд Камуністычнай партыі Літвы і Заходняй Беларусі. Адбыўся нелегальна 13 кастрычніка 1918 г. у акупіраванай германскімі войскамі Вільні. Прысутнічалі 34 дэлегаты ад амаль 800 членаў партыі.

Парадак дня:

  • справаздача Часовага цэнтральнага бюро
  • даклады з месцаў, аб праграме, статуце, тактыцы і назве партыі
  • даклады аб бягучым моманце, аб эканамічным стане, маб прафесійных саюзах і кааператывах
  • даклады аб адносінах да іншых партый
  • арганізацыйнае пытанне.

Па ўсіх асноўных пытанняў выступаў П. Эйдукявічус, ён а падрыхтаваў амаль усе праекты рэзалюцый з'езда. У рэзалюцыях па дакладах Часовага цэнтральнага бюро і з месцаў з'езд адобрыў ініцыятыву рэвалюцыйных сацыял-дэмакратаў па стварэнні рэвалюцыйнай партыі рабочага класа і асудзіў правых сацыял-дэмакратаў, якія «зацямняюць класавую свядомасць пралетарыяту, пакідаюць яго бяззбройным у барацьбе і аддаюць на з'ядзенне сваёй і германскай буржуазіі». З'езд ахарактарызаваў сусветную вайну як захопніцкую і ўказаў на цяжкія яе наступствы для Літвы, якая знаходзілася пад акупацыяй кайзераўскай Германіі. Выйсце з вайны і вызваленне працоўных ад прыгнёту буржуазіі з'езд бачыў у сацыялістычнай рэвалюцыі. Было рэкамендавана партыйным арганізацыям ствараць прафсаюзы і рабочыя кааператывы на кожнай фабрыцы і заводзе, у кожнай вёсцы. З'езд даў палітычную ацэнку розным дробнабуржуазным партыям, якія «з'яўляюцца свядомымі ці несвядомымі віноўнікамі ўсіх паражэнняў пралетарыяту ў яго барацьбе». Канстатавалася, што ствараемая Кампартыя з'яўляецца партыяй новага тыпу, якая ставіць галоўнай мэтай барацьбу за сацыялістычную рэвалюцыю і дыктатуру пралетарыяту, за савецкую ўладу і пабудову сацыялізму. З'езд пацвердзіў рашэнне партыйнай нарады (14 жніўня 1918 г.) і I канферэнцыі Кампартыі Літвы і Заходняй Беларусі (15 верасня 1918 г.) аб прыняцці праграмы РКП(б) і назве партыі камуністычнай. Абвясціў сябе I з'ездам Кампартыі Літвы і Заходняй Беларусі 1-й акупацыі. На самай справе ён быў з'ездам толькі Кампартыі Літвы, таму што прадстаўнікі партыйных арганізацый, якія існавалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі, у ім не ўдзельнічалі.

З'езд прыняў статут партыі і абраў 7 членаў ЦК КПЛіЗБ П. Эйдукявічуса, Р. Піляра, К. Керновіча, С. Грыба, А. Бразджыеніса, А. Якшэвічуса, І. Летувайціса. З'езд завяршыў стварэнне Кампартыі Літвы і вызначыў яе аснооўныя задачы.

Літаратура

правіць
  • КП(б)Б у рэзалюцыях / падрыхтаваў да друку Ю. Майзэль; рэдактар А. Зюзькоў; Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б. Ч. 1: (1903—1921 гг.). — Мн.: Партыйнае выдавецва, 1934. — 266, [6] c.
  • Міхнюк, У. Першы з'езд Кампартыі Літвы і Заходняй Беларусі / Уладзімір Міхнюк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 5: М—Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 590 с. — С. 479. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Очерки истории Коммунистической партии Литвы / Ин-т истории партии при ЦК КП Литвы—Филиал ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. Т. 1: 1887—1920 / Авт. кол.: Б. Вайткявичюс, Ю. Комодайте, В. Кульвичюс и др. — Вильнюс: Минтис, 1973. — 576 с. с ил.