Iris reticulata — від невысокіх шматгадовых цыбульных раслін 7-10 см вышынёй з двума — чатырма прыкаранёвымі, чатырохграневымі цёмна-зялёнымі лістамі.

Iris reticulata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Iris reticulata


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  292522
EOL  2902989
IPNI  439030-1
TPL  kew-322305

Арэал правіць

У прыродных умовах расце сярод метлюжковага разнатраўя, у хмызняковых зарасніках, на камяністых, бязлесных схілах пагоркаў і перадгор’яў Паўднёвага і Усходняга Закаўказзя, у паўночна-заходніх раёнах Ірана, паўночна-ўсходніх раёнах Турцыі.

Батанічнае апісанне правіць

Лісце з’яўляецца адначасова з адзінкавымі, духмянымі, цёмна-фіялетавымі або блакітнымі, радзей бледна-чырвонымі або белымі кветкамі 5-6 см у дыяметры. Цвіце ў студзені—красавіку на працягу 2-х тыдняў. Плод — падоўжаная каробачка. Насенне дробнае, шарападобнае. Цыбуліны яйкападобныя, 3-4 см даўжынёй, 1,5 см у папярочніку, аднаўляюцца штогод. Вонкавыя лускі сеткавата-кудзелістыя, светлыя.

Культурнае развядзенне правіць

У культуры з 1865 года.

Вядомая белакветкавая форма (f. alba). Шматлікія сарты: 'Кларэт' ('Clarette'), 'Кантаб' ('Cantab'), 'Джойс' ('Joyce') — кветкі светла-блакітныя; 'Гармонія' («Harmony») — кветкі цёмна-сінія; 'Раял Блю' ('Royal Blue') — кветкі блакітныя; 'Ветварт' ('Wetworth') — кветкі цёмна-фіялетавыя.

З усіх відаў касачоў з’яўляецца самым шырока ўведзеным у культуру. Выкарыстоўваецца як раннеквітнеючы мнагалетнік для альпінарыяў. Самы эфектны пры пасадцы групамі — гнёздамі. Адрозніваецца высокай халадастойкасцю, паспяхова культывуецца на шыраце Санкт-Пецярбурга, дзе цвіце і плоданасіць. Аддае перавагу лёгкім, добра дрэнаваным глебам, нейтральнай або слабашчолачнай рэакцыяй. Добра расце на асветленых сонцам месцах, але вытрымлівае і невялікае зацяненне. На вільготных месцах расце дрэнна, часта хварэе. Пасля адцвитання патрабуе шмат цяпла і сухіх умоў, неабходна накрываць ад летніх дажджоў.

Размнажаецца цыбулінамі (за год утварае 3-4 цыбуліны) і восеньскім пасевам насення, якое ў прахалодных умовах аранжарэй сыходзіць у студзені-лютым. Сеянцы заквітаюць на 3-5-ы год. Пры пасадцы цыбулін на адным месцы без страты дэкаратыўнасці застаецца да 3-6 гадоў, але на вельмі вільготных месцах цыбуліны лепш выкопваць кожны год. Глыбіня пасадкі цыбулін — 5-7 см.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура правіць

  • Дрібноцибулинні рослини. «Дім,сад,город». 2006. {{cite book}}: Невядомы параметр |аўтар= ігнараваны (даведка)