Iveco LMV (Light Multirole Vehicle) — італьянскі бронеаўтамабіль, выраблены кампаніяй Iveco Defense Vehicles.

Iveco LMV
Выява
Краіна паходжання
Вытворца Fiat
Даўжыня
  • 5 504 міліметр
Шырыня 2 050 міліметр
Вышыня 1 950 міліметр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне

правіць

Аўтамабіль абсталяваны 3-літровым турбадызельным рухавіком IVECO F1C[1] магутнасцю 136 кВт (185 к.с.) у спалучэнні з шасціступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач ZF 6HP26. Тармазная сістэма складаецца з пярэдніх і задніх дыскавых тармазоў з пнеўмагідраўлічным тармажэннем.

Браня вытрымлівае бранябойныя снарады калібра 12,7 мм і 14,5 мм. Дадатковая бранявая пліта на дне таксама забяспечвае належную абарону ад супрацьтанкавых мін.

VTLM прапануецца ў двух версіях: стандартная транспартная версія з колавай базай 3500 мм і даўжынёй 4970 мм; пошукавая са скарочанай да 3200 колавай базай мм і даўжынёй 4670 мм. Для абедзвюх версій шырыня каляіны складае 1720 мм. Стандартная версія важыць сем тон у хадавым стане пры поўнай загрузцы і можа змясціць чатырох салдат з карыснай нагрузкай каля трох тон (небраняваная версія), браняваная версія — каля 800 кг.

Незалежныя пярэдняя і задняя падвескі забяспечваюць, разам з балансам вагі і аптымальным размеркаваннем крутоўнага моманту, добрую рухомасць па бездаражы.

Машына можа працаваць у кардынальна розных умовах у залежнасці ад геаграфічнага становішча, кліматычных умоў і асаблівасцяў мясцовасці. Бранявік можа працаваць пры тэмпературы ад -32 да +49 °C.

Аператары

правіць

Крыніцы

правіць
  1. https://www.directindustry.it/prod/fpt-industrial-spa/product-98569-1875297.html
  2. а б в г д е Panorama difesa, n. 345, ottobre 2015, pp. 75.
  3. la Voce della Repubblica Slovacca, 26 febbraio 2011
  4. Österreichs Bundesheer - Aktuell - Heer investiert in die Sicherheit von Bevölkerung und Soldaten
  5. Aeronautica & Difesa, n. 356, giugno 2016, pp. 16.
  6. а б janes.com
  7. balkaneu.com