Слаявіна аднастайна накіпная, гладкае, зярністая або бародаўкавая, суцэльная або арэаляваная да рассеянага ў выглядзе асобных грудкоў або лускавінак, нярэдка непрыкметнае. Расце на розных субстратах; прымацоўваецца да субстрату гіфамі падслаявіны або асяродкавага пласта. Слаявіна гетэрамерная. Верхні коркавы пласт звычайна добра развіты.Апатэцыі сядзячыя, з плоскім або выпуклым, рэдка злёгку ўвагнутым дыскам, звычайна акружанымі слаявінавым краем, нярэдка пазней знікаючым. Часам вакол дыска, акрамя слаявінавага, утвараецца і ўласны край. Гіпатэцый бескаляровы або слаба афарбаваны. Сумка з 8 (рэдка 16-32) спорамі. Споры аднаклетачныя, бясколерныя, ці амаль верацёнападобныя, прамыя, з тонкай абалонкай. Пікнаканідыі ніткападобныя, прамыя або выгнутыя.
Фотабіёнт — водарасці роду Protococcus.
Віды хімічна разнастайныя і ўтрымліваюць многія другасныя метабаліты.
Паводле базы даных Catalogue of Life род ахоплівае 309 відаў. Некаторыя вядомыя віды:
- Жизнь растений : в 6 т. / гл. ред. Ал. А. Фёдоров. — М. : Просвещение, 1977. — Т. 3 : Водоросли. Лишайники / под ред. М. М. Голлербаха. — С. 460. — 487 с. — 300 000 экз.
- Голубкова Н. С. Определитель лишайников средней полосы европейской части СССР. — М.—Л.: Наука, 1966. — С. 157—158. — 257 с. — 2 000 экз.
- Горбач Н. В. Лишайники Белоруссии. Определитель. — Мн: Наука и техника, 1973. — С. 193. — 368 с. — 2 000 экз. Архівавана 9 красавіка 2022.
- Определитель лишайников СССР / отв. ред. И. И. Абрамов. — Л.: Наука, 1971. — Т. 1. Петрузариевые, Леканоровые, Пармелиевые. — С. 72. — 412 с.
- Томин М. Л. Определение корковых лишайников Европейской части СССР (кроме Крайнего севера и Крыма) / Редактор академик АН СССР В. Ф. Купревич. — Минск: Академия наук Белорусской ССР, 1956. — С. 364. — 535 с. — 2 000 экз. Архівавана 21 лютага 2023.
- Edwards B., Aptroot A., Hawksworth D. L. & James P. W. Lecanora // The lichens of Great Britain and Ireland / C. W. Smith, A. Aptroot, B.J. Coppins [et al.]. — London: British Lichen Society, 2009. — P. 465—467. — 1046 p.