Lepidoderma — род слізевікоў сямейства Didymiaceae.

Lepidoderma tigrinum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lepidoderma tigrinum (Schrad) Rostaf


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  289991
MB  230703

Апісанне правіць

 

Спаракарпы згрупаваныя або часта раскіданыя, вышынёй каля 2 мм. Спаратэкі ад паўшарападобныя, (0,5-)0,8-1,5(-2) мм у дыяметры. Сцябло да 2 мм даўжынёй, цыліндрычнае, тоўстае, звычайна баразністае, губчатае, аранжавае ці памяранцава-карычневае да бураватага, з вапнавымі лускавінкамі[1]. Перыдый ад тоўстага перапончатага да падхрастковага, цвёрды, цмяны або часам злёгку вясёлкавы, непразрысты, ад сярэдняга да цёмна-карычневага, пакрыты рэдкімі вапнавымі лускавінкамі, вапнавыя лускавінкі белыя або шэрыя, звычайна 70-150 мкм у дыяметры, раскіданыя. Гіпаталус звычайна шырокі, тоўсты, губчаты, злучае некалькі спаракарпаў, непразрысты, аранжавы, аднаго колеру з ножкай[1].

Калумела вышынёй у палову спаратэкі, утвараецца з верхавіны ножкі і звычайна супадае з ёй, паўсферычная, змяшчае жоўтыя або аранжавыя вапнавыя лускі[1]. Капіліцый багаты, прымацаваны да калумелы і перыдыю, ніткі прамыя або выгінастыя, рэдка разгалінаваныя, аднолькавай таўшчыні, цёмна-карычневыя, гіялінавыя на канцах, часта з бакоў злучаныя тонкімі гіялінавымі палосамі. Споравая маса цёмна-пурпурна-карычневая. Споры фіялетава-карычневыя, дробнашыпаватыя, 10-12 мкм у дыяметры. Плазмодый памяранцава-жоўты[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Flatau,L., Massner, W., Schirmer, P. 1986: Myxomyceten aus Nordhessen IV. Ein neuer Myxomycet aus der Umgebung von Kassel. Zeitschrift f�r Mykologie 53(1): 145—149.
  • Ing,B. 1983: A ravine association of Myxomycetes. Journal of biogeography 10: 299—306.

Спасылкі правіць