Loxosceles — род павукоў інфраатраду Araneomorphae з сямейства Sicariidae. Прадстаўнікі распаўсюджаныя ў цёплых рэгіёнах Старога і Новага Света. Найбольш актыўныя ў гарачыя летнія месяцы. Палююць ноччу, пераважна, на членістаногіх. Максімальны тэрмін жыцця самак — 7 гадоў. Род налічвае каля 100 відаў.

Loxosceles

Loxosceles reclusa
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Loxosceles Heineken et Lowe, 1832[1]


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  848684
NCBI  6920
EOL  111633
FW  257483

Небяспека для чалавека правіць

Яд небяспечны для чалавека: выклікае некроз значнага ўчастка скуры ў раёне ўкусу. Асноўны кампанент яду — сфінгаміеліназа D. Атручэнне ядам павука з роду Lохоsсеles характарызуецца гангрэнавым струпам на месцы ўкусу, млоснасцю, недамаганнем, ліхаманкай, гемолізам і трамбацытапеніяй. У большасці выпадкаў укус павука нязначны і абыходзіцца без некрозу, аднак у вялікіх дозах здольны справакаваць утварэнне некратычнай язвы, знішчаюць мяккую тканку. У дыяметры язва можа дасягаць 25 см і больш, а пасля гаення, якое займае 3-6 месяцаў, застаецца уціснуты рубец.

Зноскі

  1. Lowe, R. T. (1832). Descriptions of two species of Araneidae, natives of Madeira. Zoological Journal 5: 320–323. Текст (англ.) (Праверана 21 кастрычніка 2012)