Вузкакрылыя молі-мінёры
Вузкакрылыя молі-мінёры (Lyonetiidae) — сямейства матылькоў.
Вузкакрылыя молі-мінёры | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Міна на лісце, якую зрабіў вусень Lyonetia clerkella | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Lyonetiidae Stainton, 1854 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Матылі дробныя. Размах крылаў 5,4—14 мм. Галава гладкая або з пучком лускавінак. Губныя шчупікі ўмеранай даўжыні або кароткія, часта рудыментарныя. Сківічныя шчупікі атрафаваныя, калі выяўленыя, то кароткія. Вусікі разнастайнай даўжыні, часта перавышаюць даўжыню пярэдняга крыла. Скапус звычайна ўтварае вочную покрыўку Пярэднія крылы ланцэтападобныя, звычайна белыя, з малюнкам з касых рысак, часам шэрыя, без малюнка, часта з бліскучай металічнай плямай у вобласці зада, кута. Жылкаванне крылаў у большасці відаў рэдукавана. Яйцаклад можа быць прыстасаваны для праколвання раслінных тканак. Вусені на працягу ўсяго жыцця развіваюцца ў мінах. Акукліванне па-за міны.
АрэалПравіць
Распаўсюджаны па ўсяму свету. У Беларусі 3 віды. У Расіі жыве 7 родаў.
РодыПравіць
- Acanthocnemes
- Arctocoma
- Argyromis
- Atalopsycha
- Busckia
- Cateristis
- Chrysolytis
- Cladarodes
- Compsoschema
- Copobathra
- Crobylophora
- Daulocoma
- Diplothectis
- Erioptris
- Eulyonetia
- Exegetia
- Hierocrobyla
- Leioprora
- Leucoedemia
- Leucoptera
- Lyonetia
- Lyonetiola
- Micropostega
- Microthauma
- Orochion
- Otoptris
- Paraleucoptera
- Perileucoptera
- Petasobathra
- Philonome
- Phyllobrostis
- Pilotocoma
- Platacmaea
- Proleucoptera
- Prolyonetia
- Prytaneutis
- Stegommata