«Mak.by» — беларуская сетка рэстаранаў хуткага харчавання, створаная на базе сеткі McDonald’s пасля яе закрыцця ў Беларусі ў 2023 годзе.

Mak.by
Тып публічная кампанія
Заснаванне 1996[1]
Ранейшыя назвы McDonald’s (1996—2022)
Размяшчэнне Беларусь
Галіна рэстараны хуткага харчавання
Матчына кампанія КСБ Віктары Рэстараны
Сайт mak.by

Амерыканская сетка рэстаранаў прыйшла ў Беларусь 10 снежня 1996 года, тады быў адкрыт першы рэстаран McDonald’s у Мінску. У лістападзе 2022 года было абвешчана, што брэнд сыходзіць з краіны 22 лістапада і на яго месца павінна была прыйсьці расійская сетка хуткага харчавання «Смачна — і кропка», але гэтага не адбылося, і жыццё McDonald’s было працягнута да 27 лістапада 2022 года, з таго моманту рэстараны працавалі пад шыльдай «Мы Открыты!».

У пачатку красавіка 2023 года кампанія «КСБ Віктары Рэстараны» (кіравала McDonald’s у краіне) падала заяўку на рэгістрацыю назвы і таварнага знака «Mak.by»

18 красавіка 2023 года сетка рэстаранаў была перайменавана ў «Mak.by». У гэты ж дзень пачаў працу мабільны дадатак «МойMak.by».

18 кастрычніка 2023 года кампанія прадставіла новы дызайн пакавання бульбы фры, бургераў і іншых прадуктаў. Дызайн распрацавала беларускае брэндынгавае агенцтва «Fabula Branding».

Абноўленыя назвы правіць

  • «Хэпі Міл» атрымаў новую назву «Кідс Міл»;
  • «Біг Тэйсці» атрымаў новую назву «Біг Бургер»;
  • «Біг Тэйсці з курыцай» прыбралі з меню, на змену яму прыйшла малодшая версія бургера — «Чыкен Тэйсці Джуніёр»;
  • «МакЧыкен» атрымаў новую назву «Чыкен Класік»;
  • «Макфлуры» атрымаў новую назву «Марожанае Дэ Люкс»;
  • «Філе-о-Фіш» атрымаў новую назву «Фіш Бургер»;
  • «Роял» атрымаў новую назву «Гранд Чызбургер»;
  • «Біг Мак» вярнулі ў меню пад назвай «Мак Бургер»;
  • «Цэзар Рол» вярнулі ў меню;
  • «Біг Тэйсці Рол» вярнулі ў меню пад назвай «Біф Тэйсці Рол»;
  • «МакТост з сырам» атрымаў новую назву «Тост з сырам».
  • Акно «McDrive» атрымала назву «Mak.Drive»
  • Канцэпцыя кавярняў «McCafe» пераўтварылася ў «Mak.Cafe»
  • Дастаўка «McDelivery» атрымала назву «Mak.Delivery»

Змены ў рэцэптуры правіць

Пасля рэбрэндынгу рэстараны Mak.by пачалі пераход на прадукты беларускіх пастаўшчыкоў: сыр «Эменталь» змянілі «Чэдэрам», соусы «Heinz» замянілі на «КАМАКА».

Нацыяналізацыя кампаніі правіць

29 верасня 2023 г. адбылося судовае паседжанне па іску Дзяржкаммаёмасці супраць сеткі рэстаранаў Mak.by па справе аб спыненні дзейнасці згодна заявам кантралюючых органаў[2].

18 студзеня 2024 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка на нарадзе з Савмінам заявіў: "Мы дамовіліся: ніякай маёмасці мы нікому не прадаем, не перадаем, калі ў выніку санкцый ці нейкіх іншых прычын замежнікі, якія маюць тут уласнасць, прадпрыемствы, кампаніі, сыходзяць з нашага рынку. Як я казаў, дасвідос - мы разбярэмся самі. І, як паказвае той жа "Макдональдс", мы выдатна ў гэтым разабраліся: людзі з задавальненнем ходзяць туды[3], такім чынам пацвердзіўшы факт нацыяналізацыі прадпрыемства. І дадаў пра будучы продаж рэстаранаў прыватнаму бізнесу: "сёння гэтыя 25 рэстаранаў па краіне працуюць. З'явіўся прыватнік, які гатовы набыць іх, заплаціць грошы, і грошы немалыя. Нармальны беларус, які мае ўласнасць, гатовы развіваць гэтую сетку[4]."

Зноскі

Спасылкі правіць

  • mak.by – афіцыйны сайт «Mak.by».